рэ́я, -і, мн. -і, рэй і -яў, ж. (спец.).

Рухомы папярочны брус на мачце, які служыць для мацавання парусоў, устаноўкі антэн і падачы сігналаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рэ́я рэ́і
Р. рэ́і рэ́й
Д. рэ́і рэ́ям
В. рэ́ю рэ́і
Т. рэ́яй
рэ́яю
рэ́ямі
М. рэ́і рэ́ях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэ́я ж., мор. рей м., ре́я

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэ́я, ‑і, ж.

Рухомы папярочны круглы брус на мачце, які служыць для прывязвання да яго паруса на парусным судне і для падачы сігналаў, устаноўкі антэн на судне з механічным рухавіком.

[Ад гал. raa.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэя (міфал.) 8/299

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Рэя (спадарожнік Сатурна) 10/6

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Рэя,

багіня старажытнагрэчаскай міфалогіі.

т. 14, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Рэя,

спадарожнік планеты Сатурн.

т. 14, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэ́я

(рус. рея, ад гал. raa)

рухомы папярочны круглы брус на мачце, да якога мацуецца парус.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Рэ́я1 ’рухомы папярочны круглы брус на мачце’ (ТСБМ), ’тоўстае бервяно’ (Нар. сл.). Ст.-рус. раярэя’, польск. reja ’тс’. З ням. Raa, Ree, Rahe або нідэрл. raa (Брукнер, 457; Даль, 3, 1671).

Рэ́я2 ’карагод’ (Байк. і Некр.). Гл. рэй1.

Рэ́я3 ’ёўня’ (Байк. і Некр., Касп., Нас.), ’вельмі вялікі капец бульбы’ (ЛА, 2), рэй ’прыстасаванне з слупоў і жэрдак для дасушвання збажыны і траў’. Польск. дыял. усх. reja, rejka ’капец бульбы’. З літ. rejà, rijà ’ёўня’ < лат. rija ’тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 331; Фасмер, 3, 463; Лаўчутэ, Балтизмы, 33; LKA, 64).

Рэ́я4 ’тое, што і батарэя’ (Нар. сл.). Ад батарэя (гл.) шляхам адсячэння пачатку слова. Параўн. чэш. слэнг. retka < cigaretka ’цыгарэта’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)