рэ́хва, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (абл.).

Жалезны абруч, што наганяецца на драўляную калодку кола, у якой знаходзяцца спіцы.

|| прым. рэ́хвенны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́хва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рэ́хва рэ́хвы
Р. рэ́хвы рэ́хваў
Д. рэ́хве рэ́хвам
В. рэ́хву рэ́хвы
Т. рэ́хвай
рэ́хваю
рэ́хвамі
М. рэ́хве рэ́хвах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэ́хва ж., обл. желе́зный о́бруч, нагоня́емый на ступи́цу колеса́, коне́ц сва́и и т.п

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэ́хва, ‑ы, ж.

Абл. Жалезны абруч, які наганяецца на дзеравяную калодку кола. Кожны вечар, прыгнаўшы з поля, Тонік катаў па вуліцы рэхву. Старую ад рассохлага кола рэхву ён знайшоў на гарышчы. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́хва ’жалезны абруч, які наганяецца на драўляную калодку кола’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Бяльк., Касп., Нас., Скарбы, Сцяц., Шат.), ры́хва ’тс’ (Нар. словатв.), ’жалезны абруч; шайба, якая закручваецца на канцы восі; кольца, якім змацоўваюць часткі ў прыладах працы’ (Сл. ПЗБ), ’кольца, якім прымацоўваецца каса да касся’ (Сцяшк. МГ, Янк. Мат.), ’кальцо для замацавання шпулькі ў калаўроце; невялікі жалезны абруч, які надзяецца на слуп і на вароты, каб іх зачыніць’ (Шатал.), рэ́хвінарэхва’ (ушац., Нар. лекс.), рэ́квачка ’металічнае кольца якое прымацоўвае касу да касся’ (ЖНС), ’кольца (на грабільне)’ (Сцяц.), рэ́квачка ’жалезная пятля прымацоўваць аглоблі да саней’ (Сцяшк. Сл.), ра́хва, ри́хва, ра́фы ’тс’ (Маслен.); сюды ж рэ́хва ’дурань’ (Жд. 3, Сцяц.). Ст.-бел. рефа (рефъ, рехва, рыфа) ’вобад’ < ст.-польск. refa, ryfa ’тс’ < ням. Reif ’вобад, абруч’ (Булыка, Лекс. запазыч., 120). Формы ори́хва, горе́хва, орехоўкі ’тс’ (Маслен.) паўсталі з несвядомага імкнення адаптаваць, зрабіць зразумелым чужое слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арэ́хва жалезнае колца для замацавання касы’ (Выг., дыс., 6), арэ́хаўка ’тс’ (ДАБМ, 832). Гл. рэхва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́хва, рі́хва, ря́хва ’жалезны абруч на калясе воза’, ’прыстасаванне для ўмацавання спіц у колах’ (Лексика Пол., Сл. Брэс.), ра́фа ’тс’ (Лексика Пол.). Гл. рэхва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наспі́чнік ’дэталь у коле воза (рэхва, якая набіваецца на калодку каля спіц)’ (ТС), наспішнікі мн. ’тс’ (Маслен.). Да спіца ’дэталь у коле’ (гл.); паколькі рэхва набівалася не на спіцы, а на калодку, у якую яны ўстаўляюцца, застаецца няяснай зыходная прыназоўнікавая канструкцыя, на базе якой мог утварыцца тэрмін, параўн., аднак, заспічнікі ’тс’ (Маслен.), дзе матывацыя больш празрыстая; субстытуцыя прыназоўніка — прыстаўкі магла адбыцца пад уплывам дзеяслова набіваць ’насаджваць’, хаця тэарэтычна яна здаецца натуральнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

duda

ж.

1. дуда, валынка;

гл. miech;

2. перан. ёлупень, дуда, рэхва, тумак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прахало́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прахаладзіцца.

2. Рабіць што‑н. марудна, павольна, не спяшаючыся; гультайнічаць. — Сваю работу лепш глядзі. Там ужо тры машыны чакаюць, а ён тут прахалоджваецца. Б. Стральцоў. Рэхва і сам абібокам не быў і сям’і прахалоджвацца не даваў. Корбан. Скажам, адбыўся ў брыгадзе сход. Рашылі ўсім мужчынам выйсці на касьбу — усе выйшлі, а Анатоль Красуцкі прахалоджваецца, спіць, пакуль сонца ў вокны не загляне. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)