рэпры́за

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рэпры́за рэпры́зы
Р. рэпры́зы рэпры́з
Д. рэпры́зе рэпры́зам
В. рэпры́зу рэпры́зы
Т. рэпры́зай
рэпры́заю
рэпры́замі
М. рэпры́зе рэпры́зах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Рэпрыза (муз.) 1/37; 9/266, 351; 10/648; 11/423

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

рэпрыза

т. 14, с. 20

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэпры́за ж. и рэпры́з м. репри́за ж., репри́з м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэпры́за

(фр. reprise = аднаўленне, паўтарэнне)

1) паўтарэнне аднаго з раздзелаў музычнага твора, а таксама нотны знак гэтага паўтарэння;

2) кароткі жартоўны нумар, які выконваюць клоуны або іншыя артысты размоўнага жанру ў цырку і на эстрадзе;

3) паўторны ўдар у фехтаванні;

4) пераход каня на алюр пасля ўзяцця перашкоды.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэпры́за, ‑ы, ж. і рэпры́з, ‑а, м.

1. Паўтарэнне якога‑н. раздзела музычнага твора. // Нотны знак гэтага паўтарэння.

2. Кароткі жартоўны нумар, які выконваецца клоунамі або іншымі артыстамі размоўнага жанру ў цырку і на эстрадзе.

[Фр. reprise.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэпры́з

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рэпры́з рэпры́зы
Р. рэпры́за рэпры́з
Д. рэпры́зу рэпры́зам
В. рэпры́з рэпры́зы
Т. рэпры́зам рэпры́замі
М. рэпры́зе рэпры́зах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

репри́з м. и репри́за ж., муз. рэпры́з, -за м., рэпры́за, -зы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sideshow [ˈsaɪdʃəʊ] n.

1. інтэрме́дыя;

a circus sideshow цыркава́я рэпры́за

2. што-н. нява́жнае, неісто́тнае

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МАКЕДО́НСКАЯ МО́ВА,

адна са славянскіх моў (паўд.-слав. група); афіц. мова Македоніі. Асн. дыялектныя групы: зах., усх., паўночная. У фанетыцы — 5 галосных і 26 зычных фанем, складовае «р», зычныя ј, ќ, ѓ, љ, њ мяккія, астатнія зычныя цвёрдыя; націск сілавы, фанетычна рухомы, не далей за 3-і склад ад канца слова. Грамат. ладу ўласцівы т.зв. балканізмы — шэраг структурных рыс, якія аб’ядноўваюць яе з інш. мовамі балканскага моўнага саюза (балг., алб., рум., навагрэч. і арамунскай): адсутнасць інфінітыва і іменных склонавых форм, аналітычны спосаб утварэння форм будучага часу і ступеняў параўнання. У М.м. ўжываецца трайны постпазіцыйны артыкль («човекот — човеков — човекон»), падваенне займеннікаў («го видов него» — «я бачыў яго»), рэпрыза імя («го видов човеков» — «я бачыў гэтага чалавека»). Зараджэнне слав. пісьменнасці ў Македоніі звязана з асветніцкай дзейнасцю Кірылы і Мяфодзія, якія палажылі македонскі дыялект г. Салуні ў аснову стараслав. кніжнай мовы. У 10 ст. г. Охрыд стаў адным з цэнтраў пісьменнасці на стараслав. мове (т.зв. Охрыдская школа). З 16 ст. ў яе пранікаюць элементы нар. мовы. Літ. М.м. сфарміравалася ў сярэдзіне 1940-х г. на базе цэнтр. гаворак зах. дыялекту, блізкая да размоўнай. Графіка на аснове кірыліцы.

Літ.:

Ковалев Н.С. Македонский язык. Иваново, 1977.

Г.​А.​Цыхун.

т. 9, с. 535

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)