Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
рэпраду́кцыя, -і, ж.
1. Узнаўленне карцін, малюнкаў чарцяжоў шляхам фатаграфіі, клішэ (спец.).
2.мн. -і, -цый. Перадрукаваны малюнак, карціна ці фотаздымак.
Яркія рэпрадукцыі.
3. Узнаўленне, размнажэнне племянной жывёлы ці гатунковага насення (спец.).
Высокая р. насення пшаніцы.
|| прым.рэпрадукты́ўны, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.) ірэпрадукцы́йны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэпраду́кцыяж., в разн. знач. репроду́кция
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рэпраду́кцыя, ‑і, ж.
1. Перадрукоўванне малюнка, карціны, чарцяжа і пад. паліграфічнымі або фатаграфічнымі сродкамі.
2. Перадрукаваны малюнак, карціна ці фотаздымак. На сцяне вісела рэпрадукцыя з рэпінскай карціны.Грахоўскі.Пані .. падышла да адной карціны і расчаравана ўскрыкнула: «Дык гэта ж вісіць у мяне на кватэры ў Вільні!» — Тут арыгінал, а ў вас — рэпрадукцыя! — тлумачу ёй.Карпюк.
3. Узнаўленне чаго‑н., што захавалася ў памяці.
4. Узнаўленне, размнажэнне племянной жывёлы ці сартавога насення.
[Ад лац. re — зноў і productio — ствараю, раблю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РЭПРАДУ́КЦЫЯ (ад рэ... + лац. productio стварэнне),
узнаўленне і размнажэнне выяў (малюнкі, чарцяжы, карціны, фотаздымкі, тэксты, дакументы і інш.) фатаграфічным або паліграф. спосабам; узноўлены сродкамі друку малюнак, карціна, фотаздымак. Узнікла ў графіцы 16 ст. для капіравання твораў мастацтва (рэпрадукцыйная гравюра ў розных тэхніках), з 2-й пал. 19 ст. ручныя спосабы рэпрадуктавання выцеснены фотамеханічнымі. Р. характарызуюць колькасць фарбаў на адбітку (адна-, двух- і шматколерныя), спосаб друку (афсетны ці глыбокі друк, фотатыпія, шаўкаграфія і інш.), матэрыял, на якім робяць адбітак (папера, бляха, каленкор, цэлафан і інш.). Р. называецца факсімільнай, калі пры ўзнаўленні дакладна перадаюцца змест і ўсе асаблівасці аб’екта.