рэ́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

1. гл. рэпа.

2. Надкаленная косць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́пка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рэ́пка рэ́пкі
Р. рэ́пкі рэ́пак
Д. рэ́пцы рэ́пкам
В. рэ́пку рэ́пкі
Т. рэ́пкай
рэ́пкаю
рэ́пкамі
М. рэ́пцы рэ́пках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэ́пка ж.

1. уменьш.-ласк. ре́пка;

2. обл. (в молотилке, прялке) шкив м.;

3. анат. (надколенная кость) ча́шечка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Памянш.-ласк. да рэпа.

2. Надкаленная косць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́пка1 ’драўляны блок, які прыводзіць у рух шпульку ў калаўроце’ (Касп., Нар. сл., Скарбы), ’кальцо для замацавання шпулькі ў калаўроце’ (Сл. ПЗБ, Шатал.), ’кальцо для прымацавання шыйкі касы да касся’ (Шатал.), рипа ’дэталь самапрадкі, якая злучае верхнюю частку з падстаўкай’ (Уладз.). Форма рэ́пка ўтварылася паводле народнай этымалогіі, магчыма, з-за знешняга падабенства дэталі да рэпы. З лат. ripa ’дыск; круг; шайба’.

Рэ́пка2 ’надкаленная косць’ (ТСБМ, Жд. 2; смарг., Сл. ПЗБ), анат. ’макаўка (у жывёлін)’ (гродз., Сл. ПЗБ). Укр. рі́пиця ’тс’. Іншая назва чашка (гл.). Паводле знешняга падабенства звязана з рэпка1 (гл.).

Рэ́пка3 ’скрутак лык’ (Жыв. сл., ЛА, 4), ’звязка апрацаванага льну’ (Сцяшк. МГ), ’скрутак’ (віл., раг., Сл. ПЗБ). Паводле знешняга падабенства звязана з рэпка1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэ́па, -ы, ж.

Караняплод з акруглым коранем светла-жоўтага колеру.

Кармавая р.

|| памянш. рэ́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

|| прым. рэ́пны, -ая, -ае і рэ́павы, -ая, -ае.

Рэпнае поле.

Рэпавае лісце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

kneecap [ˈni:kæp] n. anat. кале́нная рэ́пка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

надкале́нны надколе́нный;

~ная рэ́пкаанат. надколе́нная ча́шечка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Knescheibe

f -, -n анат. кале́нная рэ́пка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

rzepka

ж.

1. анат. надкаленнік;

2. рэпка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)