рэнега́т, -а, М -га́це, мн. -ы, -аў, м. (кніжн., пагард.).

Адступнік, здраднік.

|| ж. рэнега́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. рэнега́цкі, -ая, -ае.

Р. ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэнега́т

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рэнега́т рэнега́ты
Р. рэнега́та рэнега́таў
Д. рэнега́ту рэнега́там
В. рэнега́та рэнега́таў
Т. рэнега́там рэнега́тамі
М. рэнега́це рэнега́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэнега́т м. ренега́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэнега́т, ‑а, М ‑гаце, м.

Чалавек, які адмовіўся ад сваіх поглядаў і перайшоў у лагер праціўніка; здраднік, адступнік.

[Ад лац. renegare — адракаюся.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РЭНЕГА́Т (позналац. renegatus ад лац. renego адракаюся),

чалавек, які здрадзіў сваім перакананням і перайшоў у лагер праціўніка; таксама адступнік, які адрокся ад сваёй веры.

т. 14, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэнега́т м. Renegát m -en, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рэнега́т

(с.-лац. renegatus, ад лац. renegare = адракацца)

1) чалавек, які здрадзіў сваім перакананням і перайшоў у лагер праціўніка;

2) чалавек, які адрокся ад сваёй веры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэнега́т

(с.-лац. renegatus, ад лац. renegare = адракацца)

1) чалавек, які здрадзіў сваім перакананням і перайшоў у лагер праціўніка;

2) чалавек, які адрокся ад сваёй веры; адступнік.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ренега́т рэнега́т, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэнега́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, Р мн. ‑так; ж.

Жан. да рэнегат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)