рэлі́гія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рэлі́гія рэлі́гіі
Р. рэлі́гіі рэлі́гій
Д. рэлі́гіі рэлі́гіям
В. рэлі́гію рэлі́гіі
Т. рэлі́гіяй
рэлі́гіяю
рэлі́гіямі
М. рэлі́гіі рэлі́гіях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэлі́гія, -і, ж.

1. Адна з форм грамадскай свядомасці — сукупнасць духоўных уяўленняў, што грунтуюцца на веры ў звышнатуральныя сілы і істоты (багоў, духаў), якія з’яўляюцца прадметам пакланення.

2. мн. -і, -гій. Адзін з напрамкаў такой грамадскай свядомасці.

Сусветныя рэлігіі (будызм, іслам, хрысціянства).

|| прым. рэлігі́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэлі́гія ж. рели́гия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэлі́гія, ‑і, ж.

Адна з форм грамадскай свядомасці — сукупнасць містычных уяўленняў, якія грунтуюцца на веры ў звышнатуральныя сілы і істоты (багоў, духаў).

[Лац. religio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэлігія 1/346, 365, 442, 566, 567; 2/55, 128, 322, 397, 398, 454, 495; 4/101; 5/47, 156, 181, 510; 6/17, 467; 7/262, 290, 360, 488, 536; 8/527; 9/257—259, 451, 469; 10/377, 378, 547, 568, 574; 11/84, 94, 484; 12/663—664

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

рэлігія

т. 14, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэлі́гія ж. Religin f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рэлі́гія

(польск. religia, ад лац. religio)

форма грамадскай свядомасці, у аснове якой ляжыць вера ў існаванне звышнатуральных сіл (багоў, духаў, анёлаў і інш).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Рэлігія (ТСБМ). Ст.-бел. реликгиярэлігія’ < ст.-польск. religija < лац. rĕlĭgio ’рэлігійнасць; святыня’ (Булыка, Лекс. запазыч., 180). Паводле Брукнера, religja ’шанаванне’ < re‑lego < alegō ’дбаю’ (Брукнер, 456).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэлі́гія

(лац. religio)

1) форма грамадскай свядомасці, у аснове якой ляжыць вера ў існаванне звышнатуральных сіл (багоў, духаў, анёлаў і інш.);

2) адзін з напрамкаў такой грамадскай свядомасці (будызм, іслам, хрысціянства).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)