рэле́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. рэле́ рэле́
Р. рэле́ рэле́
Д. рэле́ рэле́
В. рэле́ рэле́
Т. рэле́ рэле́
М. рэле́ рэле́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэле́, нескл., н. (спец.).

Аўтаматычны механізм для замыкання і размыкання электрычнага ланцуга.

Электрамагнітнае р.

|| прым. рэле́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэле́ нескл., ср., физ., тех. реле́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэле́, нескл., н.

Аўтаматычны прыбор, што замыкае або размыкае электрычны ланцуг пры пэўных умовах, на якія гэты прыбор павінен рэагаваць.

[Фр. relais.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэле 4/332; 9/256; 10/204

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РЭЛЕ́ (ад франц. relais ад relaer змяніць, замяніць),

прылада для аўтаматычнай камутацыі эл. ланцугоў па зададзеным вонкавым уздзеянні (па сігнале). Складаецца з рэлейнага элемента, які мае 2 станы ўстойлівай раўнавагі, і групы эл. кантактаў, што замыкаюцца або размыкаюцца пры змене стану рэлейнага элемента. Выкарыстоўваецца ў рэлейнай ахове эл. сетак і электраўстановак, ва ўстройствах аўтам. кіравання, кантролю, сігналізацыі і інш.

Рэлейны элемент змяняе свае станы раўнавагі пад уздзеяннем эл. ці неэл. велічынь. Для ўспрымання неэл велічынь выкарыстоўваюцца разнастайныя вымяральныя пераўтваральнікі. Адрозніваюць Р.: эл. (рэагуюць на сілу току, напружанне, частату эл. ваганняў), магн. (на напружанасць магн. току, магн. індукцыю і інш.), мех. (на перамяшчэнне, скорасць, ціск, амплітуду ваганняў і інш.), цеплавыя (на т-ру, цеплавы паток), акустычныя (на частату гукавых ваганняў, акустычны ціск), аптычныя (на асветленасць, светлавы паток, частату светлавых ваганняў). Найб. пашыраны: эл.-магн. Р., у якіх пры пэўнай велічыні току ў абмотцы якар прыцягваецца да асяродка і замыкае (ці размыкае) кантакты ў кіроўным ланцугу; рэле часу (Р. вытрымкі), якое стварае неабходную затрымку ў перадачы ўздзеяння на выканаўчы механізм. Напр., у электратэрмамех. Р. часу пры награванні токам біметал. пласціны яна дэфармуецца і замыкае кантакты.

У.​М.​Сацута.

Рэле: а — электрамагнітнае (1 — кантактныя спружыны, 2 — кантакты, 3 — якар, 4 — асяродак, 5 — абмотка); б — механічнае паплаўковае ўзроўню вадкасці (1 — рэгулявальная гайка, 2 — шток, 3 — паплавок, К — кантакты); в — цеплавое (1 і 2 — трубка і стрыжань з матэрыялаў з рознымі тэмпературнымі каэфіцыентамі расшырэння, 3 — кантакты, 4 — рычаг, 5 — рэгулявальны вінт); г — біметалічныя рэле часу з тэмпературнай кампенсацыяй (1 — біметалічныя пласцінкі, 2 — награвальнік).

т. 14, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэле́ н. тэх. Relais [re´lɛ:] n -s, -s, Scháltereinrichtung f -, -en;

рэле́ ча́су Zéitrelais [-ˏlɛ:]n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рэле́

(фр. relais)

прыбор для аўтаматычнага замыкання або размыкання электрычнага ланцуга пры пэўных умовах, на якія гэты прыбор павінен рэагаваць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэле́-ста́нцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рэле́-ста́нцыя рэле́-ста́нцыі
Р. рэле́-ста́нцыі рэле́-ста́нцый
Д. рэле́-ста́нцыі рэле́-ста́нцыям
В. рэле́-ста́нцыю рэле́-ста́нцыі
Т. рэле́-ста́нцыяй
рэле́-ста́нцыяю
рэле́-ста́нцыямі
М. рэле́-ста́нцыі рэле́-ста́нцыях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Гама-рэле 3/324

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)