Рэ́кша ’сіваваронка, Coracias garrulus L.’ (Нікан.). Укр. ра́кша, рус. ра́кша, ро́кша ’тс’, звязана з гукапераймальным коранем слоў рокота́ть, регота́ть (Фасмер, 3, 439), насуперак Праабражэнскаму, які выводзіць з *кракша ад кракаць (2, 179).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́цяць, вытну, вытнеш, вытне; пр. выцяў, ‑цяла; заг. вытні; зак., каго-што.

Нанесці ўдар, стукнуць; ударыць. Выцяць бізуном. □ [Гагуля] адным ударам выбіў пісталет з рукі, а другім.. моцна выцяў Галембу ў скронь. Асіпенка. Зыбанула зямля, а зверху пачало нешта падаць і балюча выцяла хлопца па назе і па плячы. Шамякін. // Пашкодзіць сябе ўдарам; ударыцца. — Пракляцце! — застагнаў Рэкша, калі выцяў калена аб нешта цвёрдае. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарціро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сартаваць. Машыны чакалі рамонту, а насенне — сарціроўкі і ачысткі. Барашка. У гарадскую турму на сарціроўку арыштаваных разам з нямецкім начальствам прыехалі Рэкша і Пятроў. Няхай.

2. Сельскагаспадарчая машына для размеркавання па сартах насення, гародніны і ачысткі іх ад дамешак. У канцы 1944 года.. [рабочыя] ўжо выпусцілі першую сарціроўку «Клейтон». «Беларусь».

3. Механізм, пры дапамозе якога сартуюць руду, а таксама памяшканне для сартавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правалі́ць 1, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак., каго-што.

1. Праламаць, абрушыць. Праваліць падлогу.

2. перан. Зрабіць правал (у 4 знач.). Рэкша пачынаў быў ужо баяцца, што праваліць справу, не справіцца з заданнем. Няхай. Шамоту пачалі крытыкаваць усё часцей і часцей, а на наступных выбарах яго правалілі. Дуброўскі. // Раскрыць, даць магчымасць выявіць (падпольную арганізацыю). Напароліся .. [падпольшчыкі] на правакатара, ледзь не праваліў усіх. Машара. // Атрымаць нездавальняючую ацэнку на экзамене. [Валя:] — Смех смехам, а вось я алгебру заўтра магу праваліць. Васілевіч.

правалі́ць 2, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак.

Разм. Прайсці, перамясціцца масай, у вялікай колькасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)