рэ́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак., што і без дап. (разм.).

Сказаць што-н., абазвацца.

Р. слоўца (неабдумана, неасцярожна сказаць што-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́кнуць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. рэ́кну рэ́кнем
2-я ас. рэ́кнеш рэ́кнеце
3-я ас. рэ́кне рэ́кнуць
Прошлы час
м. рэ́кнуў рэ́кнулі
ж. рэ́кнула
н. рэ́кнула
Загадны лад
2-я ас. рэ́кні рэ́кніце
Дзеепрыслоўе
прош. час рэ́кнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэ́кнуць сов., разг. (сказать, произнести) мо́лвить; бря́кнуть;

р. славе́чка — бря́кнуть словцо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэ́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што і без дап.

Разм. Сказаць што‑н., абазвацца. Цітковы словы мелі нейкую магічную сілу: пасля іх ніхто больш і слова не рэкнуў, усе паснулі. Лобан. — Не бабскае гэта дзела! Марш у запечак і — ні рэкні! — крычыць са злосцю бацька. Паўлаў.

•••

Рэкнуць славечка — неабдумана, неасцярожна сказаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́кнуць ’сказаць, абазвацца, падаць голас, загаварыць’ (ТСБМ, Жыв. НС, Нар. сл., Нар. словатв., Шат.), ’сказаць, папрасіць’ (Сл. ПЗБ), рэ́катэ ’доўга, заікаючыся расказваць’ (ЖНС). Польск. rzeknąć, палаб. rict, н.-луж. rjaknuś, в.-луж. rjeknyć, чэш. řeknouti, славацк. riebiuť ’тс’, серб. і харв. рѐкнути ’сказаць’, балг. река. Прасл. *reknǫti, *rekti. Роднаснымі звычайна лічацца літ. rė́koti, rẽkti ’крычаць’, лат. rēkt ’раўці, рыкаць’ (Махэк₂, 532; Бязлай, 3, 163; Чарных, 2, 109; Сной, 529).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

славе́чка, ‑а; Р мн. ‑чак; н.

Ласк. да слова (у 1 знач.).

•••

Рэкнуць славечка гл. рэкнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изре́чь сов., уст., ирон. вы́мавіць; сказа́ць, вы́казаць; рэ́кнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

словцо́ сло́ўца, -ца ср.;

для кра́сного словца́ для прыго́жага (тра́пнага) сло́ва (сло́ўца);

бря́кнуть словцо́ рэ́кнуцья́пнуць) сло́ўца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыжэ́кнуць, прыжэ́кчы ’сказаць’, (астрав., Сл. ПЗБ). Суфіксальна аформленыя запазычанні з польск. przyrzekać ’абяцаць’, да rzekać ’гаварыць’ < прасл. *rekti, гл. рэкнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няўро́чны (няурочный) ’незвычайны’ (Яруш.). Гл. уро́чны, сярод значэнняў якога ’схільны да ўрокаў’ (гл. няўрокам) і ’пэўны, дамоўлены, вызначаны’ (гл. рэкнуць, рэкці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)