рэквізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што (спец.).

Адабраць (адбіраць) у прымусовым парадку на карысць дзяржавы ці на ваенныя патрэбы.

|| наз. рэквізі́цыя, -і, ж.

|| прым. рэквізіцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэквізава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. рэквізу́ю рэквізу́ем
2-я ас. рэквізу́еш рэквізу́еце
3-я ас. рэквізу́е рэквізу́юць
Прошлы час
м. рэквізава́ў рэквізава́лі
ж. рэквізава́ла
н. рэквізава́ла
Загадны лад
2-я ас. рэквізу́й рэквізу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час рэквізу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэквізава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. рэквізу́ю рэквізу́ем
2-я ас. рэквізу́еш рэквізу́еце
3-я ас. рэквізу́е рэквізу́юць
Прошлы час
м. рэквізава́ў рэквізава́лі
ж. рэквізава́ла
н. рэквізава́ла
Загадны лад
2-я ас. рэквізу́й рэквізу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час рэквізава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэквізава́ць сов. и несов. реквизировать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэквізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Зрабіць (рабіць) рэквізіцыю чаго‑н. Гаспадар спахмурнеў. Па людзях хадзілі чуткі, што неўзабаве ў яго рэквізуюць і млын. Асіпенка. [Незнаёмы:] — Я — старшыня тутэйшага рэўкома. Рэквізую коней і драбіны. Лобан. [Салдаты] рэквізавалі ў адным з сёл мужыцкія сані і прыбылі на месца значна раней, чым мужыкі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэквізава́ць юрыд. requireren vt, intreiben* vt, inziehen* vt; beschlgnahmen неаддз. vt (канфіскаваць); beitreiben* vt (спагнаць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

реквизи́ровать сов. и несов. рэквізава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэквізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да рэквізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

commandeer [ˌkɒmənˈdɪə] v. рэквізава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рэквізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад рэквізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)