Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
рэ́йка¹, -і, ДМ -йцы, мн. -і, рэ́ек, ж.
1. Плоскі брус, вузкая тонкая дошка.
2. Брус з дзяленнямі для вымярэння вышыні ўзроўню вады, глыбіні снегавога покрыва (спец.).
|| прым.рэ́ечны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэ́йка², -і, ДМ -йцы, мн. -і, рэ́ек, ж.
1. На чыгуначным пуці: вузкі стальны брус, па якім коцяцца колы цягніка.
Мацаванне рэек да шпал.
2.перан. У некаторых спалучэннях: напрамак, шлях.
Стаць на новыя рэйкі.
На рэйках інтэнсіфікацыі.
◊
На рэйкічаго, у знач.прыназ. з Р — на які-н. шлях, на пэўны напрамак.
Перавесці вытворчасць на рэйкі аўтаматызацыі.
|| прым.рэ́йкавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Рэйкавая дарога (чыгунка). Рэйкавая вайна (у гады Вялікай Айчыннай вайны: дзеянні партызан, якія падрывалі варожыя цягнікі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэ́йкаж.
1. рельс м.;
2. ре́йка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рэ́йка, ‑і, ДМ рэйцы; Рмн. рэек; ж.
1. Вузкі стальны брус, які замацоўваецца на шпалах (у два рады) для руху паяздоў, ваганетак і пад. У два рады між палёў Роўна рэйкі ляглі.Колас.Па рэйках тых бягуць цягнікі.Лынькоў.Павольна стукаюць на рэйках колы цягніка.Ставер.
2. Вузкая і тонкая драўляная дошка ці брусок. Мы прыладзілі да.. [карты] тоненькія рэйкі, старанна яе падклейвалі.Даніленка.
3. Драўляны брусок з дзяленнямі для вымярэння ўзроўню вады і пад. Вадамерная рэйка. Снегамерная рэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэ́йкаж
1.чыг Schíene f -, -n, Eisenbahnschiene f;
рэ́йкімн (пакладзеныя) Schíenenstrang m -(e)s, -stränge, Gleis n -es, -e;
◊ паста́віць на рэ́йкі in (die) Báhnen léiten;
паста́віць экано́міку на мі́рныя рэ́йкі die Wírtschaft auf Fríedensproduktion [auf den Fríedensbedarf] úmstellen;
2. (вузкая дошка або брусок) Léiste f -, -n, Látte f -, -n, Stánge f -, -n; геад Mésslatte f; спарт Sprúnglatte;
збіць рэ́йку (die Látte) réißen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Рэ́йка1 ’вузкі стальны брус на чыгунцы’ (ТСБМ, Касп., Шат., Байк. і Некр.), ’вузкая тонкая дошчачка’ (ТСБМ, Бяльк., Шушк.), ’жалезная шына (у плузе) да якой прымацоўваецца лямеш і паліца’ (Бяльк.). Ад рэя1.
Рэ́йка2 ’сэрца, лёгкія, печань у жывёлы’ (Бяльк., Нас., Дабр.). Паводле Фасмера (3, 463) — няяснае. Пятлёва суадносіць гэту лексему з *rějati (sę), для якой на базе рус.дыял.ре́ять ’часта дыхаць, запыхацца’, ре́яться ’задыхацца’ выводзяць яе семантычнае адгалінаванне ’дыхаць’. Такім чынам, рэ́йка можа азначаць ’тое, чым дыхаюць; орган дыхання’ або, што больш верагодна ’тое, што мае малую вагу і таму усплывае у вадзе (супе)’ (Пятлёва, Этимология–1975, 42–44). Параўн. у Фасмера, які рус.лёгкое суадносіць з лёгкий, таму што, калі вантробы жывёл кладуць у ваду, лёгкія застаюцца на паверхні. Таксама ён прыводзіць адпаведнікі з іншых моў: англ.lights ’лёгкія некаторых жывёл’ > light ’лёгкі’, парт.leves ’лёгкія’ > leve ’лёгкі’ (Фасмер, 3, 474).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рэ́ечныгл.рэйка¹.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ре́йкарэ́йка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)