рэгрэсіўная эрозія

т. 13, с. 549

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэгрэсі́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэгрэсі́ўны рэгрэсі́ўная рэгрэсі́ўнае рэгрэсі́ўныя
Р. рэгрэсі́ўнага рэгрэсі́ўнай
рэгрэсі́ўнае
рэгрэсі́ўнага рэгрэсі́ўных
Д. рэгрэсі́ўнаму рэгрэсі́ўнай рэгрэсі́ўнаму рэгрэсі́ўным
В. рэгрэсі́ўны (неадуш.)
рэгрэсі́ўнага (адуш.)
рэгрэсі́ўную рэгрэсі́ўнае рэгрэсі́ўныя (неадуш.)
рэгрэсі́ўных (адуш.)
Т. рэгрэсі́ўным рэгрэсі́ўнай
рэгрэсі́ўнаю
рэгрэсі́ўным рэгрэсі́ўнымі
М. рэгрэсі́ўным рэгрэсі́ўнай рэгрэсі́ўным рэгрэсі́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДЫСІМІЛЯ́ЦЫЯ ў мовазнаўстве,

распадабненне ў межах аднаго слова або словазлучэння аднаго з двух артыкуляцыйна блізкіх ці аднолькавых гукаў іншым, менш падобным. Узнікае паміж гукамі аднаго тыпу — галоснымі (вакальная Д.) ці зычнымі (кансанантычная Д.)і звычайна скіравана на аблягчэнне вымаўлення. Бывае Д. сумежных гукаў (кантактная Д., напр., «трахтар» з «трактар») і гукаў, раздзеленых інш. гукамі (дыстактная Д., напр., «більзін» з «бензін»), Адрозніваецца Д. прагрэсіўная (змяненне гука пад уплывам папярэдняга: «пролубка» з «прорубка») і рэгрэсіўная (змяненне гука пад уплывам наступнага: «канбайн» з «камбайн»). Пашырана Д. ў гаворках, прастамоўі, дзіцячым маўленні, сустракаецца ў літ. мове, дзе асобныя яе формы замацаваліся як нарматыўныя: «калідор» з «карыдор» і г.д. Д. процілеглая асіміляцыі.

т. 6, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)