рэвізскія сказкі

т. 13, с. 546

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэві́зскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэві́зскі рэві́зская рэві́зскае рэві́зскія
Р. рэві́зскага рэві́зскай
рэві́зскае
рэві́зскага рэві́зскіх
Д. рэві́зскаму рэві́зскай рэві́зскаму рэві́зскім
В. рэві́зскі (неадуш.)
рэві́зскага (адуш.)
рэві́зскую рэві́зскае рэві́зскія (неадуш.)
рэві́зскіх (адуш.)
Т. рэві́зскім рэві́зскай
рэві́зскаю
рэві́зскім рэві́зскімі
М. рэві́зскім рэві́зскай рэві́зскім рэві́зскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

реви́зский ист. рэві́зскі;

реви́зские ду́ши рэві́зскія ду́шы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэві́зія, -і, мн. -і, -зій, ж.

1. Абследаванне чыёй-н. дзейнасці для ўстанаўлення правільнасці і законнасці дзеянняў.

Р. магазіна.

2. Перагляд чаго-н. з мэтай унясення карэнных змен (кніжн.).

Р. поглядаў, вучэння.

3. У Расіі ў 18—1 -й палавіне 19 ст.: перапіс падатковага насельніцтва для налічэння падатку.

|| прым. рэвізі́йны, -ая, -ае (да 1 знач.) і рэві́зскі, -ая, -ае (да 3 знач.; уст.).

Рэвізійная камісія.

Рэвізскія казкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПРЫБЫ́ТКІ,

вёска ў Гомельскім р-не, на р. Вуць, каля аўтадарогі Гомель—Церахоўка. Цэнтр сельсавета. За 22 км на ПдУ ад Гомеля, 5 км ад чыг. ст. Зябраўка. 549 ж., 250 двароў (2000). Клуб, б-ка, бальніца, цырульня. Царква Раства Прасвятой Багародзіцы. Брацкая магіла сав. лётчыкаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 1640 як сяло (9 дымоў) у Гомельскім старостве ВКЛ. Адносілася да Гомельскага замка, якім валодаў кн. Чартарыйскі. З 1772 у Рас. імперыі. У 1773 пабудавана правасл. царква Раства Багародзіцы. У пач. 19 ст. цэнтр маёнтка, які належаў М.​А.​Бардоўскаму. У 1853 у П. 267 рэвізскіх душ, нар. вучылішча (з 1856), у 1864—64 рэвізскія душы мужч. полу, сукнавальня і крупадзёрка, што належалі М.​Бетулінскай, у 1877 засн. маслабойня. У 1886 у П. 581 ж., 98 двароў, царкоўнапрыходская школа, млын, хлебазапасны магазін, у 1909—989 ж., 160 двароў, у Насовіцкай вол. Гомельскага пав., у 1926—878 ж., 179 двароў, школа 1-й ступені, цэнтр сельсавета Насовіцкага раёна Гомельскай акр., з 26.7.1930 — Гомельскага р-на. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 ням. фашысты спалілі 143 двары, загубілі 17 жыхароў.

В.​В.​Віталёва.

т. 13, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)