рэверсі́ўны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
рэверсі́ўны |
рэверсі́ўная |
рэверсі́ўнае |
рэверсі́ўныя |
| Р. |
рэверсі́ўнага |
рэверсі́ўнай рэверсі́ўнае |
рэверсі́ўнага |
рэверсі́ўных |
| Д. |
рэверсі́ўнаму |
рэверсі́ўнай |
рэверсі́ўнаму |
рэверсі́ўным |
| В. |
рэверсі́ўны (неадуш.) рэверсі́ўнага (адуш.) |
рэверсі́ўную |
рэверсі́ўнае |
рэверсі́ўныя (неадуш.) рэверсі́ўных (адуш.) |
| Т. |
рэверсі́ўным |
рэверсі́ўнай рэверсі́ўнаю |
рэверсі́ўным |
рэверсі́ўнымі |
| М. |
рэверсі́ўным |
рэверсі́ўнай |
рэверсі́ўным |
рэверсі́ўных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
рэверсі́ўны тех. реверси́вный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рэверсі́ўны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Такі, у якога можна мяняць напрамак руху або вярчэння. Рэверсіўны механізм.
[Ад лац. reversus — адваротны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэверсі́ўны
(ад лац. reversus = адваротны)
здольны мяняць напрамак руху або вярчэння (напр. р. рухавік, р. вінт).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
реверси́вный рэверсі́ўны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПУСКА́ЛЬНІК МАГНІ́ТНЫ,
электрычны апарат пераменнага току для дыстанцыйнага пуску, спынення і аховы ад перагрузак і кароткіх замыканняў эл. установак (напр., рухавікоў з каротказамкнутым ротарам). Бывае нерэверсіўны і рэверсіўны, існуюць спец. П.м. для пераключэння абмотак шматскарасных электрапрыводаў.
Кантактавая сістэма П.м. спрацоўвае ад эл.-магн. прывода. Нерэверсіўны П.м. мае кнопачны пульт, кантактар і цеплавое рэле. У адрозненне ад яго рэверсіўны П.м. мае 2 кантактары, зблакіраваныя механічна і электрычна (ва ўключаным стане можа знаходзіцца талькі адзін з іх). Пры пачарговым уключэнні кантактараў пераключаюцца фазы сілкавання і напрамак вярчэння рухавіка мяняецца. Вырабляецца ў звычайным, ахоўным і выбуховабяспечным варыянтах.
т. 13, с. 128
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
odwracalny
1. абарачальны;
2. тэх. рэверсіўны
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
nawrotny
1. зваротны; паўторны;
2. тэх. рэверсіўны
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
rewers, ~u
м.
1. рэверс; адваротны бок (медаля і да т.п.);
2. гандл. рэверс; даўгавая распіска;
3. тэх. рэверс; рэверсіўны механізм;
4. патрабаванне (бібліятэчнае)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)