ры́фма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ры́фма ры́фмы
Р. ры́фмы ры́фм
ры́фмаў
Д. ры́фме ры́фмам
В. ры́фму ры́фмы
Т. ры́фмай
ры́фмаю
ры́фмамі
М. ры́фме ры́фмах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ры́фма, -ы, мн. -ы, рыфм і -аў, ж.

Сугучнасць канцоў вершаваных радкоў.

Мужчынская р. (з націскам на апошнім складзе вершаванага радка). Жаночая р. (з націскам на перадапошнім складзе вершаванага радка). Гаварыць у рыфму.

|| прым. ры́фменны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ры́фма ж. ри́фма;

○ мужчы́нская р. — мужска́я ри́фма;

жано́чая р. — же́нская ри́фма;

перакрыжава́ная р. — перекрёстная ри́фма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ры́фма, ‑ы, ж.

Сугучнасць у канцы вершаваных радкоў. Быў .. [Юстын] надзіва вясёлы — .. песні спяваў, падскакваў, жартаваў, смяяўся, гаварыў пагаворкамі ды яшчэ ў рыфму. Бядуля.

•••

Дактылічная рыфма — рыфма з націскам на трэцім ад канца складзе.

Дзеяслоўная рыфма — рыфма, якая ўтвараецца двума дзеясловамі аднолькавай формы, напрыклад: касіць — насіць.

Жаночая рыфма — рыфма з націскам на перадапошнім складзе верша.

Мужчынская рыфма — рыфма з націскам на апошнім складзе верша.

Перакрыжаваная рыфма — рыфма, якая папераменна звязвае радкі вершаў (першы з трэцім, другі з чацвёртым).

[Ад грэч. rhytnmós — суразмернасць, узгодненасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рыфма 3/47; 9/223

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ры́фма ж. літ. Reim m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

РЫ́ФМА (ад грэч. rhythmos сувымеранасць, суладнасць),

гукавы паўтор заключных частак вершаванага радка ў сілабічным (гл. Сілабічнае вершаскладанне) ці рытмараду ў сілаба-танічным і танічным (гл. Сілаба-танічнае вершаскладанне, Танічнае вершаскладанне) вершы. Паводле характару гучання Р. падзяляюць на дакладаныя і прыблізныя, поўныя і няпоўныя, асанансныя і дысанансныя, простыя і састаўныя, багатыя і бедныя, таўталагічныя, роўнаскладовыя і няроўнаскладовыя, рознанаціскныя; паводле размеркавання ў страфе — сумежныя (аабб), перакрыжаваныя (абаб) і апаясныя (кальцавыя; абба). У цвёрдых формах верша (санет, рандо, актава, трыялет і інш.) ужываюцца спецыфічныя схемы расстаноўкі Р. Вылучаюцца Р. і паводле аб’ёму складоў: мужчынская (націск на апошнім складзе), жаночая (націск на перадапошнім складзе), дактылічная (націск на 3-м ад канца складзе) і гіпердактылічная (націск на 4-м і далей ад канца складзе). У значэнні клаўзульнага (канцавога, гл. Клаўзула) сугучча ўпершыню ў бел. сілабічнай паэзіі выкарыстана ў вершаваных творах Ф.​Скарыны, а ў Сімяона Полацкага названа ўжо «краесогласием» («стиси краесогласнии...»). Можа ўжывацца не толькі ў клаўзульнай частцы, але і ў пачатку і сярэдзіне (унутраная рыфма) вершаванага радка. Найб. развітая форма Р. — пантарыфма (суцэльная Р.), калі ўнутр. і канцавыя сугуччы прыпадаюць амаль на ўсе словы вершаванага радка ці твора. Р. адыгрывае важную ролю ў арганізацыі верша, яго страфічнай будове, гукавой выразнасці, запамінальнасці паэт. тэксту.

Як структурны кампанент Р. зарадзілася ў замовах, казках, нар.-песеннай творчасці, потым як сродак эўфанічнай канцэнтрацыі перайшла і ў пісьмовую л-ру. Узоры набліжаных да Р. канцавых сугуччаў ёсць ужо ў «Слове пра паход Ігаравы», у «словах» Кірылы Тураўскага, у палемічнай л-ры канца 16 — пач. 17 ст. Кампазіцыйная роля Р. значна ўзмацнілася ў бел. сілабічнай паэзіі 19 ст., у якой прыкметны ўплыў нар.-песенных традыцый, асабліва прыёмаў танізацыі верша, што прывяло да сінтэзу розных версіфікацыйных сістэм. У выніку прыкметна ўзмацнілася эўфанічная роля Р. ў арганізацыі бел. сілабічнага верша. Найб. дасканалага ўзроўню яна дасягнула ў сілаба-танічным вершаскладанні, дзе побач з рытмам ёй належыць дзейсная формаўтваральная функцыя.

Літ.:

Грынчык М.М. Шляхі беларускага вершаскладання. Мн., 1973;

Гончаров Б.П. Звуковая организация стиха и проблема рифмы. М., 1974;

Рагойша В.П. Паэтычны слоўнік. 2 выд. Мн., 1987.

М.​М.​Грынчык.

т. 13, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ры́фма

(гр. rhythmos = суразмернасць, узгодненасць)

сугучнасць канцоў вершаваных радкоў або і некаторых слоў у сярэдзіне радка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МУЖЧЫ́НСКАЯ РЫ́ФМА,

гл ў арт Рыфма.

т. 11, с. 6

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭ́ДКАЯ РЫ́ФМА, вышуканая рыфма,

рыфма, у якой сугуччы спалучаюць словы, вельмі розныя паводле сэнсу і стылявой афарбоўкі («цэлафан» — «цалаваў», «красой» — «расол»). Разнавіднасць Р.р. — экзатычная рыфма. Да Р.р. адносяцца тыя, у якіх спалучаны сугуччамі абрэвіятуры, варварызмы, лічбы:

Адціснуты зоркі пад самую столь,
І неба ў арэнду гарою забрана.
Узровень над морам — 3100.
Тут наша застава.
Тут землі Ірана.
(П.​Панчанка. «Слухаючы «Перапёлку»).

В.​П.​Рагойша

т. 13, с. 552

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)