Ры́бніца

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Ры́бніца
Р. Ры́бніцы
Д. Ры́бніцы
В. Ры́бніцу
Т. Ры́бніцай
Ры́бніцаю
М. Ры́бніцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ры́бніца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ры́бніца ры́бніцы
Р. ры́бніцы ры́бніц
Д. ры́бніцы ры́бніцам
В. ры́бніцу ры́бніц
Т. ры́бніцай
ры́бніцаю
ры́бніцамі
М. ры́бніцы ры́бніцах

Крыніцы: tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ры́бніца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ры́бніца ры́бніцы
Р. ры́бніцы ры́бніц
Д. ры́бніцы ры́бніцам
В. ры́бніцу ры́бніцы
Т. ры́бніцай
ры́бніцаю
ры́бніцамі
М. ры́бніцы ры́бніцах

Крыніцы: tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ры́бніца, ‑ы, ж.

1. Прамысловае рыбалоўнае судна.

2. Разм. Жан. да рыбнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РЫ́БНІЦА,

возера ў Гродзенскім р-не, у бас. р. Пыранка (цячэ праз возера і злучае яго з воз. Белае), за 20 км на У ад г. Гродна. Пл. 2,48 км², даўж. 4,76 км, найб. шыр. 900 м, найб. глыб. 7,7 м, даўж. берагавой лініі 12,4 км. Пл. вадазбору 403 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 3—5 м (на З і ПнЗ да 17 м), пад хмызняком, участкамі разараныя. Берагі на З і ПнЗ зліваюцца са схіламі. Шмат заліваў. Дно сапрапелістае, у прыбярэжнай зоне пясчанае. Упадае р. Стрыеўка. Уваходзіць у ландшафтны заказнік Азёры.

Возера Рыбніца.

т. 13, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Рыбніца (канал) 6/452; 9/205

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Рыбніца (в.) 4/22 (к.); 9/205

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Рыбніца (воз., бас. Пыранкі) 4/12, 22 (к.); 8/645; 10/87

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ры́бница рыб., обл. ры́бніца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПЫРА́НКА, Хамутоўка,

рака ў Гродзенскім р-не, правы прыток р. Котра (бас. р. Нёман). Даўж. 44 км. Пл. вадазбору 622 км². Пачынаецца з воз. Малочнае, цячэ праз азёры Белае і Рыбніца. Ад вытоку да воз. Белае называецца Хамутоўка. Асн. прыток — р. Бярвенка. Даліна ў сярэднім цячэнні невыразная, у верхнім і ніжнім трапецападобная (шыр. 200—300 м). Рэчышча ў верхнім цячэнні звілістае, шыр. 3—4 м, месцамі да 10 м, на ўчастку ніжэй воз. Рыбніца да в. Пыра (3,2 км) каналізаванае.

т. 13, с. 151

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)