ручэ́йка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ручэ́йка ручэ́йкі
Р. ручэ́йкі ручэ́ек
Д. ручэ́йцы ручэ́йкам
В. ручэ́йку ручэ́йкі
Т. ручэ́йкай
ручэ́йкаю
ручэ́йкамі
М. ручэ́йцы ручэ́йках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ручэ́йнік ’маленькі чарвячок, які будуе вакол сябе домік-трубачку’ (Сл. рэг. лекс.). Звычайна адносяць да ручай, ручэй (гл.). Аднак не выключана сувязь з ручэйка, ручайка (гл.), паколькі можа асацыявацца з навітай на верацяно ніткай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Руча́йка ’верацяно з наматанымі на яго ніткамі’; ’жменя лёну (валакна)’ (ТСБМ), ручэ́йка ’пачынак, пража на адно верацяно’ (бялын., Нар. сл.; лаг., Гіл.), ’скрутак ачышчанага валакна’ (маладз., Янк. Мат.). Магчыма, з першаснага значэння ’жменя’, ’рука’ развіліся астатнія. Да рука (гл.), параўн. балг. ръко́йка ’жменя калоссяў, якую можна захапіць адной рукой’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)