ру́чы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ру́чы |
ру́чая |
ру́чае |
ру́чыя |
| Р. |
ру́чага |
ру́чай ру́чае |
ру́чага |
ру́чых |
| Д. |
ру́чаму |
ру́чай |
ру́чаму |
ру́чым |
| В. |
ру́чы (неадуш.) ру́чага (адуш.) |
ру́чую |
ру́чае |
ру́чыя (неадуш.) ру́чых (адуш.) |
| Т. |
ру́чым |
ру́чай ру́чаю |
ру́чым |
ру́чымі |
| М. |
ру́чым |
ру́чай |
ру́чым |
ру́чых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Ру́чы ’дарослы, працаздольны, які можа на сябе зарабіць’, ’моцны, спрытны чалавек’ (бялын., Янк. Мат.), укр. ру́чий ’спрытны, лоўкі’, польск. rączy ’хуткі, жвавы; пільны’, чэш. ručí ’хуткі’, славац. rúči ’здольны, спрытны’, славен. róčen ’хуткі, спрытны’. Прасл. *rǫčьjь, роднаснае ст.-інд. r̻jyati, r̻ñjati ’напружвацца, спяшацца’, грэч. αργός ’хуткі (пра сабаку)’. Адносяць да *rǫka (Праабражэнскі, 2, 228; Махэк₂, 522), або пастулюецца народнаэтымалагічная сувязь з назоўнікам (Бязлай, 3, 189). Параўн. рука́ты (гл.); Брукнер (455), Шустар-Шэўц (2, 1249) звязваюць з *ručьjь, гл. ручай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)