Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
руплі́вы, -ая, -ае.
Які імкнецца зрабіць як мага больш і лепш; дбайны; клапатлівы, старанны.
Р. чалавек.
Руплівая праца.
|| наз.руплі́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
руплі́вы
1. забо́тливый, рачи́тельный;
2. стара́тельный, усе́рдный, приле́жный;
◊ ~вая рука́ — забо́тливая рука́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
руплі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які імкнецца зрабіць як мага больш і лепш; дбайны. Быў .. [бацька Сушкевіча] чалавек руплівы, дбайны, любіў усюды бачыць парадак, любіў, каб усё было зроблена ў свой час і акуратна.Дуброўскі.[Лукашу], рупліваму і гаспадарліваму, хацелася хутчэй пачынаць уборку [у калгасе].Кавалёў.// Клапатлівы, старанны. Дзеду хацелася есці. Зняў з-за плячэй стрэльбу, паляўнічую торбу, куды бабка Наста рупліваю рукою палажыла паўбахана хлеба і кавалак .. сала.Колас.Даніла Платонавіч спыніўся непадалёку і з любоўю сачыў за руплівай працай дзяцей.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)