рука́сты, -ая, -ае (разм.).

1. 3 доўгімі, вялікімі рукамі.

Р. дзяцюк.

2. перан. Умелы, дзелавы, энергічны.

Р. гаспадарнік.

|| наз. рука́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рука́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рука́сты рука́стая рука́стае рука́стыя
Р. рука́стага рука́стай
рука́стае
рука́стага рука́стых
Д. рука́стаму рука́стай рука́стаму рука́стым
В. рука́сты (неадуш.)
рука́стага (адуш.)
рука́стую рука́стае рука́стыя (неадуш.)
рука́стых (адуш.)
Т. рука́стым рука́стай
рука́стаю
рука́стым рука́стымі
М. рука́стым рука́стай рука́стым рука́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рука́сты прост. рука́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рука́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З вялікімі, доўгімі рукамі. Лёнік Бокуць — здаровы рукасты дзяцюк з ленаватымі соннымі вачыма. Быкаў. Вось стаіць .. [Віталь Шчупак] на міжпуцці — высокі, рукасты, са славутым сваім чубам над ілбом і пільна глядзіць уперад. Васілёнак.

2. Які любіць красці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рука́стый прост. рука́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рука́ты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і рукасты. Спрабавалі .. двое самых рукатых альшанцаў абняць [дуб] — не абнялі. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рука́тырукасты’ (ТСБМ), ’здольны, майстэрскі’ (ТС), ’умелы’ (Сл. ПЗБ). Ад рука (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Такава́сты, такова́сты ’такі’ (Нар. Гом.). Наватвор з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. галавасты, рукасты (гл. Карскі 2-3, 44), да таковы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)