руйнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; незак., што.

Ператвараць у руіны (у 1 знач.), разбураць.

Вораг руйнаваў гарады.

|| наз. руйнава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

руйнава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. руйну́ю руйну́ем
2-я ас. руйну́еш руйну́еце
3-я ас. руйну́е руйну́юць
Прошлы час
м. руйнава́ў руйнава́лі
ж. руйнава́ла
н. руйнава́ла
Загадны лад
2-я ас. руйну́й руйну́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час руйну́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

руйнава́ць несов. разоря́ть, разруша́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

руйнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., што.

Ператвараць у руіны; разбураць. Б’юцца князі між сабою за ўладу і багацці, пустошаць сваімі войскамі суседнія землі, паляць і руйнуюць гарады, нішчаць людзей. В. Вольскі. Бывае і так, што руйнуе Плаціну вада; у гэтую пору Струяцца апошнія хвалі І сохне няшчасны ставок. Багдановіч. // Ліквідаваць, знішчаць. А лепш за ўсё гаіла .. [Зосіны] душэўныя раны дабрата людская. Яна руйнавала рэшткі недаверу яе да людзей і жыцця. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руйнава́ць zerstören vt, zuníchte máchen, verníchten vt; áusrotten vt (выкарчоўваць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Руйнава́ць ’ператвараць у руіны, разбураць’ (ТСБМ). Да руіна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пусто́шыць, -шу, -шыш, -шыць; незак.

1. што. Рабіць пустым, бязлюдным, руйнаваць.

Вайна пустошыла ўсё на зямлі.

2. перан., каго-што. Пазбаўляць маральных сіл, душэўнага багацця.

П. душу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

руйнава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. руйнаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сокруша́ть​I несов. крышы́ць; (уничтожать) знішча́ць, ні́шчыць; (разрушать) руйнава́ць, разбура́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВЯРНІГАРА́, Вярнігор, Гара-Гаравік, Гарыня, Гаравы,

персанаж усх.-слав. чарадзейных казак, памочнік героя-асілка (Кацігарошка, Івашкі — Мядзведжага Вушка, Ваські Папялышкі і інш.). Мае вял. сілу; можа пераносіць горы, руйнаваць іх і раўняць зямлю. Сустрэўшы героя-асілка, Вярнігара разам з інш. волатамі памагае яму перамагчы страшных крыважэрных істот, пакараць зло і ліквідаваць несправядлівасць, хоць часам перараджаецца маральна і здраджвае герою. Сустракаецца таксама ў рус. і ўкр. фальклоры.

Літ.:

Новиков Н.В. Образы восточнославянской волшебной сказки. Л., 1974. С. 146—152;

Беларуская народна-паэтычная творчасць. Мн., 1979. С. 258—260;

Бараг Л.Р. Беларуская казка. Мн., 1969.

А.​С.​Фядосік.

т. 4, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)