ру́дны гл. руда.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ру́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ру́дны ру́дная ру́днае ру́дныя
Р. ру́днага ру́днай
ру́днае
ру́днага ру́дных
Д. ру́днаму ру́днай ру́днаму ру́дным
В. ру́дны (неадуш.)
ру́днага (адуш.)
ру́дную ру́днае ру́дныя (неадуш.)
ру́дных (адуш.)
Т. ру́дным ру́днай
ру́днаю
ру́дным ру́днымі
М. ру́дным ру́днай ру́дным ру́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ру́дны ру́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ру́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да руды. Рудныя багацці. // Які мае ў сабе руду. Рудныя выкапні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РУ́ДНЫ,

горад у Кустанайскай вобл. Казахстана, на р. Табол (бас. р. Об). Узнік у 1957 у сувязі з будаўніцтвам Сакалоўска-Сарбайскага горна-абагачальнага камбіната. Каля 100 тыс. ж. (2000). Чыг. станцыя. З-д хім. валакна, прадпрыемствы харч. і лёгкай прам-сці. Індустрыяльны ін-т.

т. 13, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ру́дны горн. Erz-; érzhaltig (які ўтрымлівае руду);

ру́дная жы́ла Érzgang m -(e)s, -gänge;

ру́дны басе́йн Érzgebiet n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

руда́, -ы́, ДМ рудзе́, мн. ру́ды, руд, ж.

Прыродная мінеральная сыравіна, якая змяшчае ў сабе металы ці іх злучэнні.

Жалезная р.

|| прым. ру́дны, -ая, -ае.

Рудныя горы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рудны пояс 9/168

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РУ́ДНЫ АЛТА́Й,

паўднёва-заходняя частка Алтая ў Расіі і Казахстане, у якой сканцэнтраваны значныя радовішчы поліметал. руд. Размешчаны паміж рэкамі Чарыш і Іртыш. Уключае хрыбты Убінскі, Калыванскі, Калбінскі і адгор’і Тыгірэцкага, Іванаўскага, Ульбінскага, Холзун (выш. 1200—2000 м) хрыбтоў. Даўж. больш за 400 км. Характэрны сярэднягор’і (выш. да 2776 м), на З — нізкагор’і. Рудныя целы складзены з суцэльных і ўкрапаных руд. Радовішчы поліметал. руд утвараюць 2 паласы: медна-свінцова-цынкавых руд (Арлоўскае, Залатушынскае, Нікалаеўскае, Белавусаўскае, Бярозаўскае і інш.) і свінцова-цынкавых руд (Рубцоўскае, Сцяпное, Талаўскае, Сярэдняе, Зарэчанскае, Карбаліхінскае, Стрыжкоўскае, Гуслякоўскае, Ленінагорскае, Зыранаўскае, Цішынскае і інш.). Радовішчы рэдкіх металаў, золата.

т. 13, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕРХНЕСІЛЕ́ЗСКІ РУ́ДНЫ РАЁН,

свінцова-цынкавыя радовішчы ў Польшчы (Катавіцкае і Кракаўскае ваяводствы). Пл. каля 2 тыс. км². Радовішчы прымеркаваны да даламітаў сярэдняга трыясу. Жыла-, лінза-, пластападобныя рудныя целы залягаюць у 3 гарызонтах магутнасцю 1—3 м, ёсць таксама штока- і трубападобныя паклады магутнасцю да 40 м. Глыб. залягання 20—250 м. Запасы цынку і свінцу некалькі млн. т. Сярэдняя колькасць Pb 1,2—1,5%, Zn 5—6%; ёсць каштоўныя прымесі серабра, талію, медзі, мыш’яку, малібдэну, кадмію.

т. 4, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)