ро́цік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ро́цік ро́цікі
Р. ро́ціка ро́цікаў
Д. ро́ціку ро́цікам
В. ро́цік ро́цікі
Т. ро́цікам ро́цікамі
М. ро́ціку ро́ціках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ро́цік, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да рот; маленькі рот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́цік ’адтуліна ў лямпе для кнота’ (добр., Мат. Гом.). Да рот (гл.). Утворана ў выніку пераносу семантыкі паводле падабенства рэаліі з паўадкрытым ротам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рот, -а, М ро́це, мн. раты́, -о́ў, м.

1. Поласць паміж верхняй і ніжняй сківіцамі, якая мае адтуліну ў ніжняй частцы твару.

Паласкаць р.

Горка ў роце.

Дыхаць ротам.

Адкрыць р. (таксама перан.: надта здзівіцца; разм.). У р. не лезе што-н. каму-н. (не хоча і не можа есці; разм.). Не браць у р. чаго-н. (не есці або не піць, не ўжываць; разм. У р. не бярэ гарэлкі).

Разявіць р. (таксама перан.: тое, што і адкрыць рот; разм.). Баяцца р. разявіць (перан.: баяцца што-н. сказаць, паспрачацца; разм.). Заціснуць р. каму-н. (таксама перан.: не даць свабодна выказацца; прымусіць маўчаць; разм.). Заляпіць Р. каму-н. (перан.: подкупам, падарункамі прымусіць маўчаць, не гаварыць праўду; разм., неадабр.). Не закрываючы рота гаварыць (не змаўкаючы; разм.). У р. глядзець каму-н. (таксама перан.: угодліва слухаць або слухацца каго-н.; разм., неадабр.).

2. Абрысы і разрэз губ.

Вялікі р.

Прыгожы р.

3. У жывёл: тое, што і пашча. Рыбін р.

4. перан. Ядок, утрыманец (разм.).

Карміць шэсць ратоў.

Лішні р. у сям’і.

|| памянш. ро́цік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 2 знач.) і рато́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м. Маленькі роцік або раток.

|| павел. раці́шча, -а, мн. -ы, -аў, м. (да 1—3 знач.).

|| прым. ро́тавы, -ая, -ае (да 1—3 знач.; спец.).

Ротавая поласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запа́зуха, ‑і, ДМ ‑зусе, ж.

Разм.

1. Тое, што і пазуха (у 1 знач.). Нямко асцярожна ўзяў птушанятка ў рукі, пахукаў яму ў роцік, потым гэтак жа асцярожна палажыў у запазуху. Кулакоўскі.

2. у знач. прысл. запа́зухай. У пазусе, у запазусе. Схаваць грошы запазухай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паху́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Хукаць некаторы час. Сонца яшчэ не ўзышло, і было даволі-такі халаднавата, аж рукі стылі. Нічыпар пахукаў на іх і ўтарапіўся на ўсход. Чарнышэвіч. Нямко асцярожна ўзяў птушанятка ў рукі, пахукаў яму ў роцік, потым гэтак жа асцярожна палажыў у запазуху. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вуста ’вусны’ (Бяс., 775), укр. вуста́, рус. уста́, польск. usta, чэш. ústa, славац. ústa, в.-луж. wusta, н.-луж. husta, славен. ústa, серб.-харв. у́ста, макед. уста, балг. уста́. Прасл. *usta, роднаснае ст.-прус. austo ’рот’, літ. áuščioti ’балбатаць, шаптаць’, ст.-інд. вед. ṓsthaḥ ’губа’, авест. aošta‑ ’губа’, лац. ausculumроцік’ і інш. Параўн. таксама літ. uostà ’вусце, гавань’ (Младэнаў, 656; Фасмер, 4, 172, з літ-рай; Махэк₂, 671; Брукнер, 596).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́сяць ’цалаваць’ (Касп.), бу́сіць ’тс’ (Гарэц., Нас.), бусява́цца ’цалавацца’ (Сцяшк. МГ); бу́ся, бу́сі ’пацалуначкі’ (дзіцячае; Шат., Гарэц., Нас., Бесар.), бу́ські (даць буські) ’пацалаваць (дзіця)’ (Сцяц.), бу́ськы ’пацалунак’ (Клім.), бу́ські, бу́сенькі ’тс’ (Бяльк., Касп., Нас.). Укр. бу́зя ’рот, твар’, да́ти бу́зі ’пацалаваць’. Параўн. далей польск. buziaроцік; пацалунчык’, балг. бу́за ’шчака’, рум. buză ’губа’, алб. buzë ’тс’, лац. bucca ’рот’, ням. Buß ’пацалунак’, bussen ’цалаваць’, літ. bučiúoti ’цалаваць’, bùč, bùčiu (выклічнік) і г. д. Лічыцца гукапераймальным словам, вядомым (у розных фанетычных варыянтах) у многіх мовах. Гл. Слаўскі, 1, 52; Коржынэк, Studie, 194; Фрэнкель, ZfslPh, 13, 234; Фрэнкель, 61. Але Рудніцкі (242) думае пра памяншальнае ўтварэнне ад губа́: губа́ > губу́ся > бу́ся > бу́зя. Кюнэ (Poln., 47) мяркуе, што бел. слова запазычана з польск. buzia.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

buzia

buzi|a

ж.

1. роцік, раток;

2. тварык; мордачка;

~a w ciup — вусны банцікам;

dać buzia разм. пацалаваць; даць бусю;

daj mi ~ę — дазволь цябе пацалаваць;

rozdziawić ~ę — раззявіць зяпу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)