рво́тны гл. ірвота.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рво́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рво́тны рво́тная рво́тнае рво́тныя
Р. рво́тнага рво́тнай
рво́тнае
рво́тнага рво́тных
Д. рво́тнаму рво́тнай рво́тнаму рво́тным
В. рво́тны (неадуш.)
рво́тнага (адуш.)
рво́тную рво́тнае рво́тныя (неадуш.)
рво́тных (адуш.)
Т. рво́тным рво́тнай
рво́тнаю
рво́тным рво́тнымі
М. рво́тным рво́тнай рво́тным рво́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рво́тны фарм. рво́тный;

р. парашо́к — рво́тный порошо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рво́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рвоты. Рвотны акт. // Які выклікае рвоту. Рвотны сродак.

2. у знач. наз. рво́тнае, ‑ага, н. Лякарства, якое выклікае рвоту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ірво́та і (пасля галосных) рво́та, -ы, ДМ (і)рво́це, ж.

Адвольнае вывяржэнне змесціва страўніка цераз рот, а таксама тое, што вывергнута такім чынам.

|| прым. ірво́тны і (пасля галосных) рво́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рвотны арэшак, гл. Чылібуха

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

рво́тный ірво́тны, (после гласных) рво́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wymiotny

(і)рвотны; ванітны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

стрыхні́н

(ад гр. strychnos = рвотны арэшак)

лекавы прэпарат, алкалоід, які атрымліваюць з насення трапічнай расліны чылібухі; выкарыстоўваецца пры зніжэнні абмену рэчываў, гіпатанічнай хваробе, аслабленні сардэчнай дзейнасці, паралічах і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Во́бмег ’расліна, Conium maculatum’, балігалоў плямісты’; ’блёкат’ (БРС), вобмегам (выйсці) ’бокам’ (Жд., 1). Рус. о́мег ’то’, о́мяк ’цыкута’, укр. о́мег, ц.-слав. омѣгъ ’ядавітая расліна, Lupicida’, польск. omieg, ст.-польск. omięg, omiażdżyła się owca ’аўца атруцілася цыкутай’, чэш. oměj, voměj, omih ’Aconitum’, славац. omich, omega, omeda ’тс’, славен. omej ’тс’. Прасл. *oměgъ звязана чаргаваннем з мігаць таму, што гэтыя (ядавітыя) расліны маюць адурманьваючае дзеянне (Мацэнаўэр, LF, 11, 352; Брукнер, 379). Назалізацыя ў польск. другасная насуперак Міклашычу (221). Гіпотэза Мяркулавай (ЭИРЯ, 3, 18–19), якая звязвае слав. oměgъ з лац. vomicaрвотны’ і мяркуе, што гэта запазычанне з лац. vomitus ’рвота’ бел. і польск. мовамі, малаверагодная з фанетычнага пункту погляду і ў адносінах канкрэтнай гісторыі запазычанага слова (напр., польск. womitować, womitowy і бел. ваніты, воміт ’рвота’ не перацярпелі ніякіх змяненняў; б у бел. слове — вынік замены о‑ на об‑ пад уплывам народнай этымалогіі ў выніку ўспрымання о‑ як прыстаўкі. Параўн. омег і амежнік. Гл. таксама Фасмер, 3, 138; Махэк₂, 414.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)