раўнаду́шны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. раўнаду́шны раўнаду́шная раўнаду́шнае раўнаду́шныя
Р. раўнаду́шнага раўнаду́шнай
раўнаду́шнае
раўнаду́шнага раўнаду́шных
Д. раўнаду́шнаму раўнаду́шнай раўнаду́шнаму раўнаду́шным
В. раўнаду́шны (неадуш.)
раўнаду́шнага (адуш.)
раўнаду́шную раўнаду́шнае раўнаду́шныя (неадуш.)
раўнаду́шных (адуш.)
Т. раўнаду́шным раўнаду́шнай
раўнаду́шнаю
раўнаду́шным раўнаду́шнымі
М. раўнаду́шным раўнаду́шнай раўнаду́шным раўнаду́шных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

раўнаду́шны, -ая, -ае.

1. Абыякавы да людзей, да навакольнага.

Ён чалавек р.

2. да каго-чаго. Які не адчувае схільнасці, цікавасці, цягі да каго-, чаго-н.

Ён р. да паэзіі.

|| наз. раўнаду́шнасць, -і, ж. і раўнаду́шша, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раўнаду́шны равноду́шный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раўнаду́шны, ‑ая, ‑ае.

Абыякавы да навакольнага, да таго, што адбываецца. Ні ён сам пра сябе, ні другія пра яго не маглі і не могуць сказаць, што чалавек ён абыякавы, марудны, раўнадушны. Бялевіч. Кастусь гарэў сам справаю паўстання і не мысліў сабе раўнадушнымі сваіх падначаленых. Якімовіч. // Які не выказвае цікавасці, пачуцця любві да каго‑н. // Які выяўляе раўнадушнасць. Раўнадушны погляд. Раўнадушны тон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раўнаду́шны gléichgültig (для каго-н., чаго-н. gegenüber D); téilnahmslos (абыякавы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

равноду́шный раўнаду́шны, абыя́кавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

індыферэ́нтны, -ая, -ае (кніжн.).

Абыякавы, раўнадушны.

Індыферэнтныя адносіны.

|| наз. індыферэ́нтнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

халаднава́ты, -ая, -ае.

1. Умерана халодны.

Халаднаватае надвор’е.

2. перан. Раўнадушны, бясстрасны.

Халаднаватыя адносіны.

|| наз. халаднава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бесстра́стный бясстра́сны; (равнодушный — ещё) абыя́кавы, хало́дны, раўнаду́шны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

indifferent [ɪnˈdɪfrənt] adj. (to) абыя́кавы, раўнаду́шны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)