рашо́тнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рашо́тнік рашо́тнікі
Р. рашо́тніка рашо́тнікаў
Д. рашо́тніку рашо́тнікам
В. рашо́тніка рашо́тнікаў
Т. рашо́тнікам рашо́тнікамі
М. рашо́тніку рашо́тніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рашо́тнік м. реше́тник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рашо́тнік, ‑а, м.

Чалавек, які займаецца вырабам рашотаў. Там [на Чарнігаўшчыне] многа рашотнікаў, і ён прыйшоў сюды, дзе менш людзей занята гэтым рамяством, дзе лепшы рынак збыту. Сташэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

реше́тникII (человек, изготовляющий решёта) рашо́тнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рашэ́тнік ’ядомы грыб казляк, махавік’ (ТСБМ; лід., гродз., беласт., Сл. ПЗБ; Мат. Гом.), рашо́тнік ’тс’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), рашо́цік ’тс’, рашацю́к (Мат. Гом.), рэшэцю́га (Нар. словатв.), рэшо́цік ’тс’ (ПСл), падрашэ́тнік (Мат. Гом.). Ад рэшата1 (гл.) на падставе знешняга падабенства (з дзірачкамі пад шапкай, Мат. Гом.), параўн. іншыя назвы: сітнік, сітавік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)