1. Раскалоць, раздзяліць на часткі. Расшчапіць палена. □ Вострым канцом дроту Толіку нарэшце ўдалося расшчапіць драўляны круглячок, якім была заткнута гільза, на дробныя кавалкі і павыцягваць іх па аднаму.Зуб.Другі снарад расшчапіў сасну, на якой сядзеў жвавы канаплянік.Чыгрынаў.// Моцным ударам разбіць, раздрабіць. Калі дзед Талаш пачынаў прыпамінаць, як абышліся з ім жаўнеры, то злосць з новаю сілаю агортвала яго, і тады ён шкадаваў, чаму не расшчапіў галоў гэтым грабежнікам.Колас.
2. Перастаць сціскаць; разняць, раз’яднаць. Расшчапіць зубы. Расшчапіць рукі. □ Аксеня ўжо адсунулася ад замка і апусціла рукі. А потым працягнула адну з іх у бок Гаўруся і расшчапіла кулак. Ключ упаў на зямлю.Брыль.— Т-так... — пачаў .. [Алёша] аглядаць шэрага птаха. Паглядзеў пад крылы, расшчапіў чырвоную дзюбку і доўга глядзеў у рот.Нядзведскі.
3.Спец. Раздрабіць, прымусіць распасціся на часткі. Расшчапіць валокны.
4.Спец. Раскласці на часткі пры дапамозе хімічнай рэакцыі. Расшчапіць эфір.
5.Спец. Фізічным уздзеяннем прымусіць распасціся (атам). Расшчапіць атам у рану.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расшчапі́ць
1. spálten vt, klein máchen;
2. (перастаць сціскаць) áufmachen vt, öffnen vt;
3.хім., фіз. spálten vt, zersétzen vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
расщепи́тьсов., в разн. знач.расшчапі́ць, мног. парасшчэ́пліваць, парасшчапля́ць;
расщепи́ть па́лкурасшчапі́ць па́лку;
расщепи́ть эфи́рхим.расшчапі́ць эфі́р;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)