расці́рачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. расці́рачны расці́рачная расці́рачнае расці́рачныя
Р. расці́рачнага расці́рачнай
расці́рачнае
расці́рачнага расці́рачных
Д. расці́рачнаму расці́рачнай расці́рачнаму расці́рачным
В. расці́рачны (неадуш.)
расці́рачнага (адуш.)
расці́рачную расці́рачнае расці́рачныя (неадуш.)
расці́рачных (адуш.)
Т. расці́рачным расці́рачнай
расці́рачнаю
расці́рачным расці́рачнымі
М. расці́рачным расці́рачнай расці́рачным расці́рачных

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

расце́рці, разатру́, разатрэ́ш, разатрэ́; разатро́м, разатраце́, разатру́ць; расцёр, -це́рла; разатры́; расцёрты; зак.

1. што. Тручы, размяць, раздрабніць, ператварыць у аднародную масу.

Р. тытунь.

2. што. Націскаючы, размазаць па якой-н. паверхні.

Р. крэм на руках.

3. каго-што. Зрабіць масаж, моцна пацерці.

Р. спіну.

4. што. Ходзячы, ездзячы, пратаптаць, пракласці (сцежку, дарогу і пад.; разм.).

Р. дарогу.

|| незак. расціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. расціра́нне, -я, н. і расці́рка, -і, ДМ -рцы, ж.

|| прым. расці́рачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.) і расціра́льны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расти́рочный расці́рачны, расціра́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)