расхіста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Раскалыхаць, разгушкаць.

Р. качэлі.

2. Хістаючы, зрабіць няўстойлівым.

Р. слуп.

3. перан. Разладзіць, падарваць.

Р. дысцыпліну.

|| незак. расхі́стваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расхі́стванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхіста́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расхіста́ю расхіста́ем
2-я ас. расхіста́еш расхіста́еце
3-я ас. расхіста́е расхіста́юць
Прошлы час
м. расхіста́ў расхіста́лі
ж. расхіста́ла
н. расхіста́ла
Загадны лад
2-я ас. расхіста́й расхіста́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час расхіста́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

расхіста́ць сов.

1. расшата́ть;

р. слуп — расшата́ть столб;

р. зуб — расшата́ть зуб;

2. перен. расшата́ть; осла́бить;

р. дысцыплі́ну — расшата́ть дисципли́ну

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расхіста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Прымусіць хістацца; раскалыхаць. Калі чалавека, які званіў, забілі, званы доўга яшчэ гудзелі, так моцна ён расхістаў іх. Шамякін.

2. Хістаючы, зрабіць няўстойлівым, хісткім. Расхістаць слуп. □ Валока як-колечы спрабаваў расхістаць абломак [бетону], ля якога цадзіўся промень, штурхнуў яго ўгару і пацягнуў на сябе. Быкаў.

3. перан. Давесці да разладу, падарваць. Сялянскія паўстанні расхісталі феадальнапамешчыцкі лад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхіста́ць lsrütteln аддз. vt, lckern vt, lse mchen, wck(e)lig mchen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

расхістаць, раскалываць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

расхля́баць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

Расхістаць.

Р. балты.

|| незак. расхля́бваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхі́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расхістаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхі́стванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расхістваць — расхістаць і расхіствацца — расхістацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхіта́ць

расхістаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расхіта́ю расхіта́ем
2-я ас. расхіта́еш расхіта́еце
3-я ас. расхіта́е расхіта́юць
Прошлы час
м. расхіта́ў расхіта́лі
ж. расхіта́ла
н. расхіта́ла
Загадны лад
2-я ас. расхіта́й расхіта́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час расхіта́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)