расхіну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расхіну́ расхінё́м
2-я ас. расхіне́ш расхіняце́
3-я ас. расхіне́ расхіну́ць
Прошлы час
м. расхіну́ў расхіну́лі
ж. расхіну́ла
н. расхіну́ла
Загадны лад
2-я ас. расхіні́ расхіні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час расхіну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

расхіну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.

1. што. Адвесці ў бакі, адхінуць захінутае; распасцерці.

Р. полы плашча.

Р. кусты.

2. што. Раскрыць (дзверы, акно, заслону і пад.).

3. што. Разгарнуць (што-н. загорнутае, складзенае, скручанае).

Р. торбу са снеданнем.

4. каго-што. Прымусіць расступіцца.

Р. натоўп.

|| незак. расхіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. расхіна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхіну́ць сов. раздви́нуть; (широко раскрыть — ещё) распахну́ть;

ён ~ну́ў галі́ны — он раздви́нул ве́тви;

р. паліто́ — распахну́ть пальто́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расхіну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

1. Адхінуўшы, адкінуць, развесці ў бакі краі, крыссе адзення. Расхінуў тут дзед халат Ды з кішэні-бакавушкі Выняў дудку-весялушку. Колас. Падпалкоўнік расшпіліў кіцель і расхінуў на грудзях кашулю. Асіпенка. // Адхінуць, адвесці ў бакі што‑н. прыхінутае адно да аднаго. Я падпоўз да сяла, калі гаснулі зоркі, Расхінуў асцярожна кусты і знямеў — Каміны ... каміны... Дух пажарышча горкі. Панчанка. Расхінеш траву, а там — гняздзечка з яечкамі або птушаняты рассыплюцца, як гарох, у розныя бакі. Якімовіч. // Распасцерці, развесці ў бакі. Бусел расхінуў крылы. □ — Не схіляй, — крычалі, — галавы, Расхіні свае ў палёце крылы! Бялевіч.

2. Раскрыць (дзверы, акно, заслону і пад.). Людзей поўна, яблыку недзе ўпасці, а заслону на сцэне быццам некаму расхінуць. Гроднеў.

3. Разгарнуць што‑н. (згорнутае, складзенае). Расхінуць палатку. □ Дзядзька расхінуў лісток лінаванай паперы. Баранавых. Вось скруткі белага льнянога палатна, Нібы сама заснула ў іх зіма, Здаецца, расхіні — дыхнуць буранам снежным. Танк.

4. Раскрыць, зрабіць вольным доступ куды‑н., да чаго‑н. [Віцька] тыцнуў Глечыку пару ануч і зноў расхінуў торбу. Быкаў.

5. перан. Рассунуцца, расшырыцца. — Трэба, каб з твайго нарыса было відаць, як Савецкая ўлада расхінула перад былымі цёмнымі, занядбанымі сялянамі ўсе дарогі ў жыццё. Сабаленка.

•••

Расхінуць душу — тое, што і адкрыць душу (гл. душа). Мне захацелася расхінуць сваю душу перад гэтай жанчынай, расказаць ёй усю праўду. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхіну́ць, расхіна́ць ufreißen* vt, (weit) ufmachen vt; öffnen vt (акно і г. д.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

парасхіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Расхінуць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхрыста́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

Шырока расхінуць на сабе адзенне.

|| незак. расхры́ствацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхрыста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -ры́станы; зак., што (разм.).

Шырока расхінуць адзенне.

|| незак. расхры́стваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхіну́ты раздви́нутый; распа́хнутый; см. расхіну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расхіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расхінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)