Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
рассу́нуць, -ну, -неш, -не; -су́нь: -нуты; зак.
1.што. Рухаючы, сунучы ў розныя бакі, раз’яднаць, адсунуць, расхіліць.
Р. парты.
Р. шторы.
Р. пясок.
2.што. Зрабіць шырэйшым, раскласці (што-н. складное).
Р. стол.
3.каго-што. Прымусіць расступіцца.
Р. натоўп.
|| незак.рассо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.рассо́ўванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рассу́нуцьсов. раздви́нуть;
р. крэ́слы ў бакі́ — раздви́нуть сту́лья в сто́роны;
р. што́ры — раздви́нуть што́ры
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рассу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
1. Адсунуць адно ад аднаго на нейкую адлегласць, адсунуць у розныя бакі. [Андрэю] з Веркай не было як выйсці з кута, і ім рассунулі сталы.Пташнікаў.[Міхалка] адчыніў стрэшку вулля, рассунуў рамкі, каб быў вольны праход пчолам.Якімовіч.// Раз’яднаць, утварыўшы вольнае месца, раскрыўшы што‑н. Рассунуць заслону. □ Нешта такое мяцежнае было ў голасе маці, што .. [Алесь] раптам кінуўся да шторы і са звонам рассунуў яе.Караткевіч.// Прымусіць расступіцца, расхіліць у бакі. Раманюк адышоў ад трыбуны, рассунуў студэнтаў, якія сядзелі ў прэзідыуме, сеў.Карпюк.[Жанчына] асцярожна пасунулася ў гушчар, рассунула галлё, імкліва падалася наперад.Лынькоў.
2. Зрабіць шырэйшым, раскласці (што‑н. складное, рассоўнае). Антон Авяр’янавіч рашуча ўстаў з канапы і рассунуў стол.Васілёнак.Бацька Стася стаяў трохі воддаль ад людзей. А потым рассунуў сваю казулю-сажань і пайшоў мераць поле.Хомчанка.// Зрабіць шырэйшым, большым. Дык рассунем кола шырай, Патанцуем на памосце.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)