рассо́ўвацца гл. рассунуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассо́ўвацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. рассо́ўваецца рассо́ўваюцца
Прошлы час
м. рассо́ўваўся рассо́ўваліся
ж. рассо́ўвалася
н. рассо́ўвалася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рассо́ўвацца несов.

1. раздвига́ться;

2. страд. раздвига́ться; рассо́вываться; см. рассо́ўваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рассо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да рассунуцца.

2. Зал. да рассоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассу́нуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; зак.

1. Рухаючыся, сунучыся ў бакі, аддаліцца, раз’яднацца, расступіцца.

Шторы рассунуліся.

Кусты рассунуліся.

2. Разбурыцца, разваліцца (разм.).

Капа рассунулася.

|| незак. рассо́ўвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассо́вываться страд. рассо́ўвацца, распіха́цца, распі́хвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

draw apart

рассо́ўвацца, разыхо́дзіцца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

rozsuwać się

незак. рассоўвацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

раздвига́ться

1. (разъединяясь, отодвигаться друг от друга) рассо́ўвацца, расстаўля́цца;

2. (расступаться) расхіна́цца;

3. (становиться просторнее, шире) расшыра́цца, пашыра́цца; см. раздви́нуться;

4. (быть раздвижным) рассо́ўвацца;

стол раздвига́ется стол рассо́ўваецца;

5. страд. рассо́ўвацца, расстаўля́цца; расхіна́цца; расшыра́цца, пашыра́цца; см. раздвига́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГІПАРЫЁН

(Hipporion),

род вымерлых трохпальцых коней атр. няпарнакапытных. Больш за 50 відаў. Існавалі з верхняга міяцэну да ранняга плейстацэну. Сфарміраваліся ў Паўн. Амерыцы, потым засялілі ўсе мацерыкі, акрамя Паўд. Амерыкі і Аўстраліі. Жылі вял. табунамі (да некалькіх тысяч галоў) на травяністых раўнінах тыпу саваннаў.

Былі памерам з невял. каня (выш. ў карку да 1,5 м). Мелі карэнныя зубы больш нізкія, чым у сучасных коней. Бакавыя пальцы (2-і і 4-ы) невял., маглі шырока рассоўвацца ў бакі. Гіпарыёна змянілі аднапальцыя коні, якія лепш прыстасаваліся да жыцця ў стэпах і рассяліліся з Паўн. Амерыкі на інш. Кантыненты.

П.Ф.Каліноўскі.

т. 5, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)