Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
распаго́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
1. Стаць ясным, лагодным. Раніца распагодзілася. □ Часам, як вецер не свішча і распагодзіцца дзень, бель паву[ці]ння на ржышча бабскае лета кладзе.Машара.//перан. Перастаць быць хмурным, невясёлым; прасвятлець. [Рэктар] нешта запісаў, і твар яго, перад гэтым насцярожаны, распагодзіўся.Пестрак.У бежанкі, як у мадонны, аж распагодзіўся твар, Калі Лысуха [карова] з далоні захрумстала шэры сухар.В. Макарэвіч.
2.безас. Пра наступленне яснага, пагоднага надвор’я. Было зусім ціха. Распагодзілася.Колас.Пакуль я ляжаў, распагодзілася, і ў акно зазіраў нізкі і круглы месяц.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Распаго́дзіцца ’палепшыцца (пра надвор’е), праясніцца’ (Бяльк.; смарг., Сл. ПЗБ; Байк. і Некр.), роспого́дзіцца ’тс’ (ТС). Параўн. з супрацьлеглым значэннем рознегодзіцца ад нягода (гл.), паго́да ’яснае сонечнае надвор’е’, паго́длівы ’добры, ясны (пра надвор’е). Гл. год, паго́да.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
распаго́джвацца, распаго́дзіцца sich áufklären
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
апаго́дзіцца, -дзіцца; безас.; зак. (разм.).
Тое, што і распагодзіцца.
К вечару апагодзілася.
|| незак.апаго́джвацца, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
распаго́джвацца, ‑аецца.
Незак.дараспагодзіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)