раскруці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. раскручу́ раскру́цім
2-я ас. раскру́ціш раскру́ціце
3-я ас. раскру́ціць раскру́цяць
Прошлы час
м. раскруці́ў раскруці́лі
ж. раскруці́ла
н. раскруці́ла
Загадны лад
2-я ас. раскруці́ раскруці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час раскруці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раскруці́ць, -ручу́, -ру́ціш, -ру́ціць; зак.

1. што. Развіць звітае, скручанае.

Р. дрот.

2. што. Разгарнуць, разраўняць (што-н. скручанае).

Р. вуду.

3. што. Разгарнуць, зняць (што-н. наматанае, накручанае).

Р. шалік.

4. што. Прымусіць круціцца з узрастаючай хуткасцю.

Р. кола.

5. што. Пашырыць у дыяметры.

Р. дзірку.

6. перан., каго. Зрабіць каго-н. вядомым, папулярным (разм.).

Р. маладога спевака.

|| незак. раскру́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раскру́чванне, -я, н. і раскру́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскруці́ць сов.

1. раскрути́ть; (расплести — ещё) рассучи́ть; разви́ть; распу́тать;

р. вяро́ўку — раскрути́ть (рассучи́ть, разви́ть) верёвку;

р. дрот — раскрути́ть про́волоку;

2. (что-л. свёрнутое) разверну́ть;

р. тру́бку шпале́раў — разверну́ть тру́бку обо́ев;

3. разверну́ть, распакова́ть;

р. паку́нак — разверну́ть (распакова́ть) паке́т;

4. (кручением придать чему-л. сильное вращательное движение) раскрути́ть;

5. (расширить отверстие) разверте́ть; рассверли́ть;

р. дзі́рку — разверте́ть (рассверли́ть) ды́рку;

6. развинти́ть;

7. размота́ть;

р. шпу́льку ні́так — размота́ть шпу́льку ни́ток

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., што.

1. Развіць (што‑н. звітае, туга скручанае). Тады ..[хлапчукі] узялі палку і з яе дапамогай сяк-так раскруцілі дрот. Ваданосаў.

2. Разгарнуць, разраўняць (што‑н. скручанае). Раскруціць вуду. □ [Віктар] разняў трубку і выцягнуў адтуль пергаментны скрутак. — Дрэнна скручваецца пергамент. Але як скруціцца, то і не раскруціш. Караткевіч.

3. Разгарнуць, зняць (што‑н. наматанае, накручанае). Міхась і праўда, шукаючы ў кішэнях ключа ад машыны, намацаў невялікі тугі скрутак. Раскруціў паперу — грошы. Б. Стральцоў. Кастусь Серада, зняўшы шапку, сеў на табурэтку, расшпіліў ватоўку, раскруціў з шыі шалік. Шахавец. // Вызваліць ад таго, чым закручаны, укручаны хто‑, што‑н. Вера раскруціла .. [дзіця] і, узяўшы на рукі, пайшла на прыём. Дамашэвіч.

4. Прымусіць круціцца з узрастаючай хуткасцю. Раскруціў паступова ЛАЗ цяжкія калёсы, І паціснуў руку свайму вучню настаўнік. Нядзведскі. Раскруціў пугу-канаплянку і ляснуў ёю на ўсю сілу. Сабаленка.

5. Пашырыць у дыяметры. Раскруціць дзірку.

6. Расшрубаваць, расківаць. [Сяргей:] — Трэба дастаць ключ і на пад’ёме раскруціць рэйкі. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскруці́ць, раскру́чваць

1. (вяроўку і г. д.) aus¦einnder drhen;

2. (што-н скручанае) entrllen vt, lswickeln аддз. vt;

3. (кола і г. д.) ufdrehen vt, lsdrehen аддз. vt;

4. (расшрубаваць) lsschrauben аддз. vt, bschrauben vt;

5. (пашырыць у дыяметры) usdrehen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

параскру́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Раскруціць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развярце́ць, -вярчу́, -ве́рціш, -ве́рціць; -вярці́; -ве́рчаны; зак., каго-што.

Вызваліць ад абгорткі, раскруціць.

Р. цукерку.

Р. палец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раску́тать сов. расху́таць, раскруці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рассверли́ть сов. рассвідрава́ць, раскруці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раскруціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)