раскле́іцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. раскле́юся раскле́імся
2-я ас. раскле́ішся раскле́іцеся
3-я ас. раскле́іцца раскле́яцца
Прошлы час
м. раскле́іўся раскле́іліся
ж. раскле́ілася
н. раскле́ілася
Загадны лад
2-я ас. раскле́йся раскле́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час раскле́іўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раскле́іцца, -кле́юся, -кле́ішся, -кле́іцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разысціся ў месцах склейкі.

Канверт расклеіўся.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Разладзіцца, расстроіцца (разм.).

Вяселле расклеілася.

3. перан. Занемагчы, стаць вялым, слабым, заняпасці духам (разм.).

Бабуля занемагла, зусім расклеілася на старасці год.

|| незак. раскле́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскле́іцца сов., прям., перен. раскле́иться;

шкату́лка ~ле́ілася — шкату́лка раскле́илась;

спра́ва ~ле́ілася — де́ло раскле́илось;

ён зусі́м ~ле́іўся — он совсе́м раскле́ился

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскле́іцца, ‑клеюся, ‑клеішся, ‑клеіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разысціся ў месцах склейкі. Стол расклеіўся. □ [Сусед:] — Ад вашага Івана [пісьмо]. Піша, што ўсё, богу дзякаваць, добра. Яно там недзе расклеілася было, дык я і паглядзеў. Брыль.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Разм. Разладзіцца, расстроіцца. Вяселле расклеілася. Гульня расклеілася. // Сапсавацца ад настаўшай непагадзі, слаты. Надвор’е расклеілася. Дарога расклеілася.

3. перан. Разм. Занемагчы, стаць вялым, слабым, заняпасці духам. [Волька:] — Дурная я, плачу [невядома] чаго... Расклеілася. Знемаглася я, сам бачыш... Чорны. [Каця:] — Даруй, Іван, што я так расклеілася. Я ж жывы чалавек... Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параскле́йвацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак.

Расклеіцца — пра ўсё, многае.

Парасклейваліся табурэткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параскле́йвацца, ‑аецца; зак.

Расклеіцца — пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскле́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да расклеіцца.

2. Зал. да расклейваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлі́пнуцца, ‑нецца; пр. разліпся, ‑лася; зак.

Разм. Разысціся, расклеіцца (пра тое, што зліплася). Лісты разліпліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскле́йвацца несов.

1. раскле́иваться; см. раскле́іцца;

2. страд. раскле́иваться; см. раскле́йваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

развинти́ться

1. расшрубава́цца, развінці́цца, мног. паразві́нчвацца, раскруці́цца, мног. параскру́чвацца;

2. перен., разг. раскле́іцца, расхля́бацца, развінці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)