Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ра́парт, -а, М -рце, м.
1. Пісьмовы службовы даклад, данясенне аб чым-н. вышэйшай інстанцыі, начальству.
Напісаць р. начальніку.
2. Урачыстае паведамленне аб выкананні ўзятых на сябе абавязацельстваў.
Святочны р.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ра́партм. ра́порт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ра́парт, ‑у, М ‑рце, м.
Пісьмовы або вусны даклад, данясенне аб чым‑н. вышэйшай інстанцыі, начальству. Кірыла Арлоўскі не вытрымаў і напісаў рапарт свайму начальству, каб яго паслалі ў варожы тыл.Паслядовіч.Прыняўшы рапарт дзяжурнага, Свірын павёў хлопчыка да сябе ў кабінет.Пальчэўскі.// Урачыстае паведамленне на сходзе або ў друку аб выкананні ўзятых на сябе абавязацельстваў. Рапарт аб датэрміновым заканчэнне сяўбы. □ «Выканана партыі заданне» — Словы найярчэйшыя з усіх, Іх заўжды чытаем з хваляваннем У святочных рапартах сваіх.Танк.
[Фр. rapport.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РА́ПАРТ, у ВМФ рапо́рт (польск. raport ад франц. rapport паведамленне),
1) вусны або пісьмовы даклад ваеннаслужачага начальніку па службовых пытаннях. У выглядзе Р. афармляюцца таксама заявы, прапановы і асабістыя просьбы ваеннаслужачых. Ва Узбр. сілах Беларусі і шэрагу інш. краін парадак аддання (падання) Р. вызначаецца Статутам унутранай службы.
2) Справаздача аб выкананні задання або абавязацельства.