ра́мачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ра́мачны ра́мачная ра́мачнае ра́мачныя
Р. ра́мачнага ра́мачнай
ра́мачнае
ра́мачнага ра́мачных
Д. ра́мачнаму ра́мачнай ра́мачнаму ра́мачным
В. ра́мачны (неадуш.)
ра́мачнага (адуш.)
ра́мачную ра́мачнае ра́мачныя (неадуш.)
ра́мачных (адуш.)
Т. ра́мачным ра́мачнай
ра́мачнаю
ра́мачным ра́мачнымі
М. ра́мачным ра́мачнай ра́мачным ра́мачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ра́мачны ра́мочный;

р. ву́лей — ра́мочный у́лей

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́мачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рамкі (у 1, 3 і 4 знач.). // Які мае рамкі (у 3 знач.). Рамачны вулей.

2. Які па форме нагадвае рамку, зроблены ў выглядзе рамкі (у 1 знач.). Рамачны відашукальнік. Рамачная антэна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

1. Невялікая рама (у 2 знач.).

Партрэт у прыгожай рамцы.

2. Графічнае абрамленне якога-н. тэксту, малюнка.

3. толькі мн., чаго; перан. Межы, у якіх павінна адбывацца, адбываецца што-н.

У рамках канцэртнай праграмы.

4. Прыстасаванне для сотаў у вуллі.

Выйсці за рамкі — перайсці межы чаго-н.

|| прым. ра́мачны, -ая, -ае (у 1, 2 і 4 знач.).

Рамачная антэна.

Р. вулей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́мочный ра́мачны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́мачнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Рамачны вулей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ву́лей, ву́лея і вулля́, мн. вуллі́ і вуллёў, м.

Спецыяльная скрынка або выдзеўбаная калода для пчол.

Рамачны в.

На пасецы было пятнаццаць вуллёў.

|| прым. вуллёвы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

відашука́льнік, ‑а, м.

Спец. Прыстасаванне ў фота‑, кінаапаратах для назірання за становішчам прадметаў, якія здымаюцца. Рамачны відашукальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВУ́ЛЕЙ,

штучна створаныя гнёзды для пчаліных сем’яў. Папярэднікамі вулляў былі борці (вуллі ў выглядзе выдзеўбанай калоды або дупла ў дрэве, дзе жылі пчолы). Робяць вуллі з драўніны хвойных (елка, піхта, нясмольная хвоя) і мяккіх лісцевых парод (ліпа, таполя, вярба). Пашыраны разборны рамачны вулей, які сканструяваў рус. пчаляр П.І.Пракаповіч (1814).

Удасканалены рамачны вулей складаецца з аднаго або некалькіх карпусоў, у кожным з якіх размяшчаецца ад 10 да 24 гнездавых рамак (дзе пчолы гадуюць лічынак, складваюць мёд і пяргу). Корпус мае ляткі для праходу пчол, прылётную дошку, надстаўку, якая дазваляе пашырыць аб’ём пчалінага гнязда, дно, паддашнік (для верхняга ўцяплення), столь, дах, рамкі і паўрамкі. Вуллі бываюць вертыкальныя (стаякі) і гарызантальныя (лежакі). У вертыкальным рамкі размяшчаюцца ў некалькі ярусаў, у гарызантальным — у 1 ярус.

На Беларусі найб. пашыраны вулей 16-рамачны з магазіннай надстаўкай, вулей-ляжак на 20 рамак і шматкорпусны.

т. 4, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рамо́ўка, ‑і, ДМ ‑моўцы; Р мн. ‑мовак; ж.

Абл. Рамачны вулей. Пчол таксама было толькі пятнаццаць рамовак. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)