ЛЕДРУ́-РАЛЕ́Н ((Ledru-Rollin) Александр Агюст) (2.2.1807, Парыж — 31.12.1874),
французскі паліт. дзеяч, журналіст. У 1834—35 як адвакат абараняў на паліт. працэсах радыкальных левых. З 1841 у палаце дэпутатаў. Адзін з заснавальнікаў (1843) і гал. рэдактар апазіц. газ. «La Réforme» («Рэформа»). Пасля рэвалюцыі 1848 міністр унутр. спраў часовага рэсп. ўрада. У чэрв. 1849 узначаліў дэманстрацыю супраць урада Луі Банапарга (гл. Напалеон III), потым эмігрыраваў у Вялікабрытанію, дзе разам з Дж.Мадзіні і Л.Кошутам заснаваў рэсп. Еўрапейскі дэмакр. к-т. У 1870 вярнуўся на радзіму. З 1871 дэп. Нац. сходу Францыі ад радыкальных рэспубліканцаў, выступаў за ўсеагульнае выбарчае права. Пратэстуючы супраць падпісання Франкфурцкага міру 1871, адмовіўся ад дэпутацкага мандата.
т. 9, с. 186
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рале́йны ’прызначаны для ворыва’: ралейны хамут (Нас., Юрч.), рале́мый ’тс’ (гарад., Нар. лекс.), рале́йны ’галоўны ў парнай запрэжцы (пра валоў)’ (слуц., глыб., лід., лях., трак., Сл. ПЗБ), рале́нны (конь) ’карэнны, караннік’ (Ян.), ст.-бел. ролейный ’прызначаны для ворыва’: три места ролейная (XIV ст., Карскі, 1, 55), рус. дыял. роле́йный (хомут) ’тс’, стараж.-рус. ролейный ’тс’: а иже у господина ролейный закупъ будет (Руская Праўда). Параўн. балг. ра́лен хомо́т ’хамут для валоў, які дазваляў ім хадзіць па раллі’. Сюды ж раляны́ ’земляны’: раляныя чэрві (шчуч., Сл. ПЗБ), раллявы́ ’галоўны ў запрэжцы валоў’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ). Ад ралля́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)