Ракітны М. 9/84; 12/579

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ракітны Мікола

т. 13, с. 284

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вухадралы ’?’ (Ракітны, КТС). Відаць, іранічнае ўтварэнне ад вуха (гл.) і драць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Новікаў М. І., гл. Ракітны М.

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Віскун ’той, хто вішчыць’ (КТС, М. Ракітны). Да віск (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ун (< unъ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вісклявы ’віскатлівы’ (відавочна, гом., КТС: І. Шамякін, М. Ракітны, І. Навуменка). Утворана ад віск (гл.) і суф. ‑ляв‑ы (як пісклявы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КЕКІЛЬБА́ЕЎ (Абіш) (н. 5.12.1939, в. Анды Мангістаўскай вобл., Казахстан),

казахскі пісьменнік. Скончыў Казахскі ун-т (1962). Першая кніга — зб. вершаў «Залатыя промні» (1962). Зб-кі прозы «Лапік хмары» (1966), «Балады стэпаў» (1968), «Жменька зямлі» (1974), раманы «Канец легенды» (1979), «Плеяды — сузор’е надзеі» (1980) і «Перадсвітальнае змярканне» (1984, за абодва Дзярж. прэмія Казахстана 1986) вызначаюцца шматграннасцю праблематыкі, паглыбленым сац. і псіхалагічным аналізам, імкненнем да інтэлектуалізму. Аўтар літ.-крытычных артыкулаў, нарысаў. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў М.​Ракітны.

Тв.:

Рус. пер. — Степные легенды: Повести. Роман. М., 1983.

Ж.​Сахіеў.

т. 8, с. 222

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Віскоцце ’віскатанне, віск’ (КТС, М. Ракітны). Утворана ад eiCKüTa < viskotъ і суф. ‑ьje, які вельмі рэдка далучаўся да назоўнікаў (sъnьje, ustьje). Назоўнікі, утвораныя пры дапамозе гэтага суфікса, могуць набываць абстрактнае абагульняльнае значэнне; параўн. драг. нудо́тьте ’нуда’, дрымо́тьте ’дрымота’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАЗЛАНЮ́К (Пятро) (Пётр Сцяпанавіч; 12.8.1904, в. Пярэрыў Каламыйскага р-на Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 19.3.1965),

украінскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Каламыйскай гімназіі. У 1920—30-я г. журналіст; адзін з арганізатараў антыфаш. кангрэса ў Львове (1936). За рэв. дзейнасць неаднойчы быў арыштаваны польск. ўладамі. Друкаваўся з 1926. Першыя зб-кі апавяданняў — «У вёсцы», «Сялянскія дастаткі» (абодва 1928), «Агонь» (1930). Аўтар зб. фельетонаў «Парад мерцвякоў» (1943), аповесці-казкі «Вандроўнікі» (1946), трылогіі «Юрко Крук» (1946—56; пра жыццё і нац.-вызв. рух працоўных Зах. Украіны), кн. апавяданняў і нарысаў, літ.-знаўчых і публіцыстычных артыкулаў, памфлетаў, п’ес. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Я.​Брыль, А.​Клышка, М.​Ракітны.

В.​А.​Чабаненка.

т. 7, с. 429

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

засіне́ць, ‑ее; зак.

1. Пачаць сінець, зрабіцца сінім. Летам, калі толькі пачало красаваць жыта.., засінелі першыя валошкі. Ракітны.

2. Вылучыцца сваім сінім колерам, паказацца (пра што‑н. сіняе). Збоку, за гарой, засінелі разлогі бяскрайняга лесу. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)