ракі́тавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ракі́тавы ракі́тавая ракі́тавае ракі́тавыя
Р. ракі́тавага ракі́тавай
ракі́тавае
ракі́тавага ракі́тавых
Д. ракі́таваму ракі́тавай ракі́таваму ракі́тавым
В. ракі́тавы (неадуш.)
ракі́тавага (адуш.)
ракі́тавую ракі́тавае ракі́тавыя (неадуш.)
ракі́тавых (адуш.)
Т. ракі́тавым ракі́тавай
ракі́таваю
ракі́тавым ракі́тавымі
М. ракі́тавым ракі́тавай ракі́тавым ракі́тавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ракі́тавы раки́товый, раки́тный; краснота́ловый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ракі́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ракіты, які складаецца з ракіт. У кружку з кустоў малінніку там стаяла лавачка, сплеценая з моцных ракітавых дубцоў. Мурашка. Мы заходзілі да ракітавага куста, што разросся на самым беразе, адпачывалі там. Шуцько. // Зроблены з ракіты, з вецця ракіты. Ракітавы кош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ракі́та, -ы, ДМі́це, мн. -ы, -кі́т, ж.

Дрэва або вялікі куст сямейства вярбовых.

|| прым. ракі́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

краснота́ловый ракі́тавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тальнико́вый ракі́тавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раки́тный, раки́товый ракі́тавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПРЫ́СТЛІ ((Priestley) Джон Бойнтан) (13.9.1894, г. Брадфард, Вялікабрытанія — 14.8.1984),

англійскі пісьменнік. Скончыў Кембрыджскі ун-т. Дэбютаваў як эсэіст і крытык (кнігі «Постаці сучаснай літаратуры», 1924; «Англійскія камічныя характары», 1925, і інш.). Вядомасць прынёс раман «Добрыя сябры» (1929) аб прыгодах вандроўнай трупы. Аўтар сац.-псіхал. («Вуліца Анёла», 1930; «Яны бадзяюцца па горадзе», 1936) і антыфаш. («Зацямненне ў Грэтлі», 1942) раманаў. У раманах «Трое ў новых касцюмах» (1945), «Чараўнікі» (1954), «Сэр Майкл і сэр Джордж» (1964), дылогіі «Стваральнікі вобразаў» (1968) і «Лонданскі тупік» (1969) пасляваен. рэчаіснасць. У п’есах «Ракітавы гай» (1933), «Час і сям’я Конвей» (1937), «Містэр Кетл і місіс Мун» (1955), «Шкляная клетка» (1958) і інш. маральна-філас. праблемы. Драмы пабудаваны на парадоксе, насычаны гумарам і сатырай. Як празаік зазнаў уплыў Ч.​Дзікенса, як драматург — А.​Чэхава. Аўтар аўтабіягр. кн. «За высокай сцяной» (1982), апавяданняў, кінасцэнарыяў, тэле- і радыёп’ес, літ.-крытычных прац, у т. л. «Англійскі гумар» (1976). На бел. сцэне паводле п’ес П. пастаўлены спектаклі «Небяспечны паварот» (1940, Дзярж. рус. драм. т-р), «Ён прыйшоў» (1946, Бел. т-р імя Я.​Купалы).

Тв.:

Рус. пер. — Избранное. Т. 1—2. М., 1987;

Избр. произв. Т. 1—2. М., 1990;

Гендель и гангстеры: Рассказы. М., 1983;

Заметки на полях: Худож. публицистика. М., 1988;

Затемнение в Грэтли: Повести, рассказы, пьесы. М., 1988.

Літ.:

Бабенко В.Г. Драматургия современной Англии. М., 1981;

Ивашева В.В. Литература Великобритании XX в. М., 1984.

Е.​А.​Лявонава.

т. 13, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)