Ра́каўнік 1 ’шабельнік, расліна падобная да бабоўніку’ (вілен., Кіс.; ЭПБ). Няясна. Магчыма, названа так з-за вузлаватых каранёў, параўн. іншыя народныя назвы — грэбнік, бацянавы ножкі. Параўн. тлумачэнне, якое датычыць бабоўніку: бобоўнік крэстамі росце (ТС). Да рак 1 (гл.).

Ра́каўнік 2 ’хмызняковы від вярбы’ (ТС): крушна́я кора́ на ра́коўніку. Магчыма, да ра́кавіна 3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ША́БЕЛЬНІК (Comarum),

род кветкавых раслін сям. ружавых. 2 віды. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 1 від — Ш. балотны (C. palustre), нар. назвы балотная ружа, ракаўнік, бацяновы ножкі. Трапляецца на нізінных балотах і забалочаных лугах, па берагах рэк і азёр.

Ш. балотны — шматгадовая травяністая расліна з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прыўзнятае, у верхняй ч. ўкрытае валаскамі і залозкамі. Лісце доўгачаранковае, няпарнаперыстае. Кветкі цёмна-чырв. па 2—5 у шчыткападобным суквецці. Плод — шматарэшак. Лек., меданосная, дубільная і фарба вальная расліна.

Шабельнік балотны.

т. 17, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ра́квіца ’расліна крынічнік лекавы, Veronica officinalis L.’. Расліна, падобная на бабоўнік, відаць, названа як ракаўнік 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)