райко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. райко́вы райко́вая райко́вае райко́выя
Р. райко́вага райко́вай
райко́вае
райко́вага райко́вых
Д. райко́ваму райко́вай райко́ваму райко́вым
В. райко́вы (неадуш.)
райко́вага (адуш.)
райко́вую райко́вае райко́выя (неадуш.)
райко́вых (адуш.)
Т. райко́вым райко́вай
райко́ваю
райко́вым райко́вымі
М. райко́вым райко́вай райко́вым райко́вых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

райко́вый

1. уст. батле́ечны;

2. райко́вы; см. раёк.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

РАЁШНІК, райковы верш,

від народнага верша (гл. Народнае вершаскладанне). Назва паходзіць ад райка. Р. выкарыстоўваўся вандроўнымі артыстамі, мядзведнікамі, валачобнікамі і каляднікамі ў тэкстах для батлейкі. Рытм Р. заснаваны на паўтарэнні вершаваных радкоў як пэўных інтанацыйна-сэнсавых адзінстваў, звязаных паміж сабой сумежнай рыфмоўкай. Колькасць складоў у радках неаднолькавая, няма ўпарадкаванасці ў размяшчэнні націскаў. З нар. творчасці перайшоў у л-ру. У бел. паэзіі ўжываўся ў ананімных творах, да яго звярталіся Цётка (верш «Ласы»), М.​Чарот (паэма «Босыя на вогнішчы»). У сучаснай бел. паэзіі амаль не выкарыстоўваецца.

В.​П.​Рагойша.

т. 13, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)