Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Ра́йкаць ’квакаць’ (кобр., ДАБМ, камент., 895): жабы ра́йкаюць, сюды ж райкаце́ць ’тс’ (малар., там жа: райко́тять — вечарам). Дзеясловы на гукапераймальна-выклічнікавай базе (р)ай з адпаведным словаўтваральным афармленнем, параўн. адвыклічнікавыя рус. дыял. рай ’шумны, доўгі ці аддалены гул, грукат; водгалас, водгук, рэха’ і больш далёкае ц.-слав. раръ ’гук’. Першапачатковая семантыка дзеяслова была, відаць, менш спецыялізаванай, аб чым сведчаць рус. дыял. ра́йкий ’гучны, гулкі, з водгаласам’, ра́йкое место ’дзе голас гучыць і аддаецца рэхам’, ра́йко ’рэха, водгулле’, прысл. ’гулка, гучна, з рэхам’, ярасл. ’шумна’. Параўн. яшчэ ра́ўкаць (гл.). Гл. таксама Фасмер, 3, 436 (прапанова звязаць рус. дыял. рай з назвамі драпежных птушак, якія працягваюць прасл. *rarogъ, не пераконвае).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́йка 1 ’садавіна накшталт яблыкаў’, ’дрэва з пладамі накшталт яблыкаў’ (Мат. Гом., Юрч.). Вытворнае ад рай 1 (гл.) > райскі яблычак, што вынікае з біблейскай фразеалогіі, і з’яўляецца сцяжэннем гэтага выразу. Не з’яўляецца пераносам ад назвы дрэва да назвы плоду, а наадварот, спачатку азначала назву плоду, перанос на назву дрэва пазнейшы. У іншых славянскіх мовах падобная назва можа азначаць ’памідор’, а не ’яблык’. Параўн. чэш. rajské jablíčko > rajče ’памідор’, rajský ’таматны’, пры гэтым чэш. rajka ’райская птушка’. Адначасова развіваецца паралельная да форм з каранёвым рай‑ асобная назва з іншым коранем як, напрыклад, у харв. rajčica і paradajz ’памідор’ ці славен. paradižnik ’тс’, што з’яўляецца сцяжэннем выразу, калькаванага з ням. Paradiesapfel ’памідор’ (Глухак, 516).
Ра́йка 2 ’дарадца’ (Бяльк.), ра́дзька ’тс’ (Гарэц.), райко́ ’жанаты ўдзельнік вяселля з боку маладога, маршалак’ (бельск., Зяленін, Описание, 1). Форма ад раіць, азначае даслоўна ’той, хто раіць’. Утворана пры дапамозе суф. ‑к(а), прадуктыўнага ў бел. народнай мове, які стварае асабовыя формы па дзеянні, агульнага роду, часта з экспрэсіяй непахвальнасці, параўн. стыдзька ад стыдзіцца, марудзька ад марудзіць, ныцька ад ныць, будзька ад будзіць, проська ад прасіць і інш. (Сцяцко, Афікс. наз., 46, 47), адпаведна, райка ад раіць, як і радзька ад радзіць. Гл. ра́йца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)