Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
раз’яры́ццасов. разъяри́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раз’яры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Прыйсці ў ярасць. Раз’ярыўся поп, наступае грозна на Міколку.Лынькоў.Залезлі ў полі супастаты, Растуць акопы, раўчакі, І раз’ярыўся вораг люты!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Раз’яры́цца ’узлавацца’ (Інстр. 3), ’разгуляцца’ (паст., Сл. ПЗБ), разʼя́рыцца ’страшэнна зазлаваць’ (Варл.), розʼяры́цца ’раз’юшыцца’ (ТС), серб.-харв.разја́рити се ’раззлавацца, выйсці з сябе’, рус.разъяри́ться ’тс’, славен.razjáriti, razjáriti se ’узлавацца’, ’выйсці з сябе’. Ад яры́цца (гл.), што ў сваю чаргу ад *jarъ(jь) (ЭССЯ 8, 174).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
раз’ярэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Тое, што і раз’ярыцца. Але Семяняка толькі раз’ярэў ад гэтага: — Як, мне слова не хочаце даць?Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
войти́ в раж дайсці́ да шале́нства, раз’яры́цца, раз’ю́шыцца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Раз’ю́шыцца ’ўзлавацца’ (Інстр. 3), розʼю́шыцца ’разарыцца’ (ТС), разʼюшывацца ’гарачыцца’ (Нас.), укр.дыял.розʼю́шити ’раззлаваць, раз’ярыць, усхваляваць каго-небудзь’, розʼю́шитися ’раззлавацца, раз’ярыцца, расхвалявацца’, а таксама ’разбіць да крыві (нос, твар)’, польск.rozjuszyć ’давесці да шаленства, раззлаваць’, а таксама ’раскрывавіць’, харв.razjusȉt se ’раззлавацца, разгневацца’, ’узмацніцца (пра вецер)’. Узыходзяць да прасл.*jucha (< *i̯ous‑ā) (ЭССЯ, 8, 193), гл. юха, юшка. Мяркуецца, што зыходным было значэнне ’від стравы (поліўкі, супа), прыгатаванай з мяса (або з мяснога адвару) і звярынай крыві’. З гэтага кулінарнага значэння на пэўнай частцы славянскай тэрыторыі развілося другаснае значэнне ’звярыная кроў’. Вытворныя дзеясловы спачатку, верагодна, мелі значэнне ’крывавіць, сцякаць крывёю, залівацца крывёю’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл.*jušiti (sę), гл. юшыць. Са значэння ’крывавіць’ развілося другаснае, пераноснае значэнне ’адчуваць непакой, раздражняцца/раздражняць, злавацца/злаваць’, заснаванае на назіранні за эмацыянальна ўзрушаным чалавекам, які раптам чырванее ад прыліву крыві, вызваннага эмоцыямі, параўн. бел.наліва́цца крывёю ’моцна злавацца’ (Борысь, Czak. stud., 16–18).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Wutf - лю́тасць, раз’ю́шанасць;
mich páckte die ~ мяне́ ўзяла́ злосць;
in ~ geráten* раз’ю́шыцца;
~ auf j-n háben мець зло́бу на каго́-н.;
séine ~ an j-máuslassen* спагна́ць сваю́ злосць на кім-н.;
sich in ~ réden разгарачы́цца, раз’ю́шыцца, раз’яры́цца (у час палемікі)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)