разыгра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Іграючы, выканаць (музычны твор, тэатральную п’есу).

Р. квартэт.

Р. ролю.

2. што. Згуляць, давесці шахматную партыю да канца.

3. што. Прысудзіць шляхам латарэі, жэрабя выйгрыш.

Р. дзесяць выйгрышаў.

4. каго (што). Жартуючы з каго-н., паставіць яго ў смешнае становішча (разм.).

Р. таварыша.

|| незак. разы́грываць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ро́зыгрыш, -у, м. (да 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разыгра́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разыгра́ю разыгра́ем
2-я ас. разыгра́еш разыгра́еце
3-я ас. разыгра́е разыгра́юць
Прошлы час
м. разыгра́ў разыгра́лі
ж. разыгра́ла
н. разыгра́ла
Загадны лад
2-я ас. разыгра́й разыгра́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час разыгра́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разыгра́ць сов., в разн. знач. разыгра́ть;

р. квартэ́т — разыгра́ть кварте́т;

р. ро́лю — разыгра́ть роль;

р. дэбю́тшахм. разыгра́ть дебю́т;

р. у латарэ́ю — разыгра́ть в лотере́ю;

р. тава́рыша — разыгра́ть това́рища;

р. ду́рня — разыгра́ть дурака́;

р. як па но́тах — разыгра́ть как по но́там

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разыгра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Іграючы сумесна, выканаць (музычны твор, тэатральную п’есу). Разыграць квартэт. Разыграць спектакль. // У каманднай гульні выканаць якую‑н. камбінацыю. Разыграць мяч.

2. Давесці якую‑н. гульню да канца, прымяняючы тыя або іншыя спосабы, хады і камбінацыі. Разыграць сіцыліянскую абарону.

3. Прысудзіць або размеркаваць шляхам латарэі, жэрабя і пад. Як падраслі .. [дзедавы] сыны, ён чатыры дзесяціны зямлі пароўну падзяліў на трох сыноў, а будынкі разыграў, хто які выцягне. Кавалёў.

4. Прадставіць што‑н. як рэальнае; састроіць з сябе каго‑, што‑н. — Ён нічога пра ўцёкі не гаварыў! — разыграў шчырую нявіннасць брат і нават узняў плечы: — Я сам здзівіўся, калі яго не стала! Карпюк. Сальнікава ўдала разыграла ролю стомленай, няшчаснай жанчыны. Пятніцкі.

5. Разм. Паставіць у недарэчнае становішча шляхам падману; абдурыць. — Можа, разыграў хто Васількова, падрабіўшы дырэктарскі голас? Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разыгра́ць

1. (п’есу і г. д.) spelen vt, vrtragen* vt, ufführen vt;

2. (састроіць з сябе каго-н.) sich ufführen, sich ufspielen (als A);

3. (ашукаць) fppen vt, zum Nrren halten* [haben], zum Bsten halten* [haben] (пакепліваць з каго-н.);

4. (у латарэі) verlsen vt, (us)lsen vt, usspielen vt;

5. спарт. ustragen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разыгра́ть сов., в разн. знач. разыгра́ць;

разыгра́ть кварте́т разыгра́ць квартэ́т;

разыгра́ть в лотере́ю разыгра́ць у латарэ́ю;

разыгра́ть роль разыгра́ць ро́лю;

разыгра́ть дебю́т в ша́хматной па́ртии разыгра́ць дэбю́т у ша́хматнай па́ртыі;

разыгра́ть това́рища разыгра́ць тава́рыша;

разыгра́ть дурака́ разыгра́ць ду́рня, прыкі́нуцца ду́рнем;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ро́зыгрыш, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. разыграць.

2. У некаторых гульнях: заканчэнне ўнічыю.

|| прым. ро́зыгрышны, -ая. -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разыгра́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разыграць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разы́грыванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разыгрываць — разыграць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разыгра́ны в разн. знач. разы́гранный; см. разыгра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)