Разумовае выхаванне 3/208; 5/319; 9/75

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РАЗУМО́ВАЕ РАССТРО́ЙСТВА,

тое, што паранойя.

т. 13, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЗУМО́ВАЕ ВЫХАВА́ННЕ,

фарміраванне ведаў, уменняў, навыкаў і асноў светапогляду, развіццё мыслення і прывіццё культуры разумовай працы; адна з асн. частак усебаковага выхавання чалавека. З’яўляецца няспынным працэсам, які пачынаецца ў дашкольным узросце, актывізуецца ў працэсе адукацыі ў школе і інш. навуч. установах і самаадукацыі. У працэсе Р.в. актывізуецца і ўскладняецца разумовая дзейнасць, засвойваюцца і сістэматызуюцца веды; у сувязі з гэтым развіваюцца ўвага, назіральнасць, памяць, уяўленне, мысленне, мова, самастойнасць, уменне скарыстоўваць веды на практыцы і інш. Р.в. знаходзіцца ў цеснай узаемасувязі з інш. састаўнымі часткамі выхавання (гл. Самавыхаванне, Сенсорнае выхаванне, Фізічнае выхаванне, Эстэтычнае выхаванне).

т. 13, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

разумо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разумо́вы разумо́вая разумо́вае разумо́выя
Р. разумо́вага разумо́вай
разумо́вае
разумо́вага разумо́вых
Д. разумо́ваму разумо́вай разумо́ваму разумо́вым
В. разумо́вы (неадуш.)
разумо́вага (адуш.)
разумо́вую разумо́вае разумо́выя (неадуш.)
разумо́вых (адуш.)
Т. разумо́вым разумо́вай
разумо́ваю
разумо́вым разумо́вымі
М. разумо́вым разумо́вай разумо́вым разумо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абстра́ктна-разумо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абстра́ктна-разумо́вы абстра́ктна-разумо́вая абстра́ктна-разумо́вае абстра́ктна-разумо́выя
Р. абстра́ктна-разумо́вага абстра́ктна-разумо́вай
абстра́ктна-разумо́вае
абстра́ктна-разумо́вага абстра́ктна-разумо́вых
Д. абстра́ктна-разумо́ваму абстра́ктна-разумо́вай абстра́ктна-разумо́ваму абстра́ктна-разумо́вым
В. абстра́ктна-разумо́вы (неадуш.)
абстра́ктна-разумо́вага (адуш.)
абстра́ктна-разумо́вую абстра́ктна-разумо́вае абстра́ктна-разумо́выя (неадуш.)
абстра́ктна-разумо́вых (адуш.)
Т. абстра́ктна-разумо́вым абстра́ктна-разумо́вай
абстра́ктна-разумо́ваю
абстра́ктна-разумо́вым абстра́ктна-разумо́вымі
М. абстра́ктна-разумо́вым абстра́ктна-разумо́вай абстра́ктна-разумо́вым абстра́ктна-разумо́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ба́чанне, -я, н.

1. гл. бачыць.

2. Разумовае ўсведамленне, успрыманне навакольнага свету.

Паэтычнае б. жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намага́нне, -я, н.

1. гл. намагацца.

2. Фізічнае, разумовае або душэўнае напружанне, накіраванае на што-н.

Прыкласці ўсе намаганні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Gistesbildung f - разумо́вае развіццё

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

скудоу́мие ср., уст. разумо́вае ўбо́ства, прыдуркава́тасць, -ці ж., убо́ства ду́мкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разумо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з дзейнасцю розуму, свядомасцю. Разумовыя здольнасці. Разумовае напружанне. Разумовае развіццё. // Які патрабуе напружанай працы розуму, думкі. Разумовая праца.

2. Які існуе або ўяўляецца толькі ў думках. І разумоваму зроку слухачоў упершыню з-за шыза-ліловай заслоны стагоддзяў паўставалі вобразы, тварэнні невядомых забытых майстроў, дойлідаў. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)