разнаста́йны, -ая, -ае.

Неаднолькавы з іншым (іншымі) па якіх-н. прыкметах.

Разнастайныя людзі.

Разнастайныя ўражанні.

|| наз. разнаста́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разнаста́йны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разнаста́йны разнаста́йная разнаста́йнае разнаста́йныя
Р. разнаста́йнага разнаста́йнай
разнаста́йнае
разнаста́йнага разнаста́йных
Д. разнаста́йнаму разнаста́йнай разнаста́йнаму разнаста́йным
В. разнаста́йны (неадуш.)
разнаста́йнага (адуш.)
разнаста́йную разнаста́йнае разнаста́йныя (неадуш.)
разнаста́йных (адуш.)
Т. разнаста́йным разнаста́йнай
разнаста́йнаю
разнаста́йным разнаста́йнымі
М. разнаста́йным разнаста́йнай разнаста́йным разнаста́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разнаста́йны

1. разнообра́зный; многообра́зный; всевозмо́жный;

2. (охватывающий разные стороны, с разнообразными интересами) разносторо́нний

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разнаста́йны, ‑ая, ‑ае.

Неаднолькавы з другім (другімі) па якіх‑н. прыкметах. Вільготная зямля і начная цішыня даносілі разнастайныя гукі неўгамоннага жыцця. Колас. Разнастайныя па форме, па велічыні сняжынкі ляцелі, кружыліся перад машынай, віхрыліся збоку. Шамякін. // Які складаецца з неаднолькавых, непадобных асоб, прадметаў, элементаў і пад. Разнастайны жывёльны свет. □ Жыве разнастайны ў мястэчку народ: Рамеснікі, цеслі, сяляне. Глебка. Павестка дня вялікая і разнастайная. Крапіва. Вельмі багатыя і разнастайныя па тэматыцы, па вобразах, лірычных пачуццях перш за ўсё песні любоўныя. Саламевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разнаста́йны verschíeden, unterschíedlich, verschíedenartig; mánnigfaltig, víelfältig; ábwechslungsreich;

са́мыя разнаста́йныя die verschiedensten; [unterschíedlichsten];

разнаста́йная е́жа ábwechslungsreiche Kost

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

многообра́зный разнаста́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разнообра́зный разнаста́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разноро́дный разнаро́дны, разнаста́йны, ро́зны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рознабако́вы, -ая, -ае.

Які ахоплівае розныя бакі чаго-н., разнастайны.

Рознабаковая дзейнасць.

Рознабаковыя інтарэсы.

|| наз. рознабако́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

всевозмо́жный усяля́кі; (самый разнообразный) разнаста́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)