разнамо́ўны, -ая, -ае.

1. Які складаецца з людзей, якія гавораць на розных мовах.

Разнамоўнае насельніцтва.

2. Які змяшчае словы розных моў.

Р. слоўнік.

|| наз. разнамо́ўе, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разнамо́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разнамо́ўны разнамо́ўная разнамо́ўнае разнамо́ўныя
Р. разнамо́ўнага разнамо́ўнай
разнамо́ўнае
разнамо́ўнага разнамо́ўных
Д. разнамо́ўнаму разнамо́ўнай разнамо́ўнаму разнамо́ўным
В. разнамо́ўны (неадуш.)
разнамо́ўнага (адуш.)
разнамо́ўную разнамо́ўнае разнамо́ўныя (неадуш.)
разнамо́ўных (адуш.)
Т. разнамо́ўным разнамо́ўнай
разнамо́ўнаю
разнамо́ўным разнамо́ўнымі
М. разнамо́ўным разнамо́ўнай разнамо́ўным разнамо́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разнамо́ўны разноязы́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разнамо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з народнасцей або людзей, што гавораць на розных мовах. Горад [Нью-Йорк] разнамоўны, рознаплямённы, стракаты, крыклівы. Новікаў. // Які належыць людзям, што гавораць на розных мовах. Тую, уяўную, ідэальную маці, якой складаліся гэтыя разнамоўныя, рознагалосыя «Ave Maria», .. [Алесь] уявіў па-сапраўднаму трохі пазней, калі ў нейкай, зусім выпадковай, кнізе свайго малалецтва ўбачыў упершыню сіксцінскую мадонну Рафаэля. Брыль.

2. Які змяшчае словы розных моў. Разнамоўны слоўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разнамо́ўны verschedensprachig; velsprachig, mhrsprachig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разноязы́чный разнамо́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

różnojęzyczny

разнамоўны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)