размярко́ўваць гл. размеркаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размярко́ўваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. размярко́ўваю размярко́ўваем
2-я ас. размярко́ўваеш размярко́ўваеце
3-я ас. размярко́ўвае размярко́ўваюць
Прошлы час
м. размярко́ўваў размярко́ўвалі
ж. размярко́ўвала
н. размярко́ўвала
Загадны лад
2-я ас. размярко́ўвай размярко́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час размярко́ўваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

размярко́ўваць несов.

1. распределя́ть; развёрстывать;

2. располага́ть, размеща́ть;

3. прики́дывать, рассчи́тывать;

1-3 см. размеркава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размярко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размеркаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размеркава́ць, -мярку́ю, -мярку́еш, -мярку́е; -мярку́й; -меркава́ны; зак., каго-што.

1. Раздзяліць, падзяліць паміж кім-, чым-н., вызначыўшы кожнаму пэўную частку.

Р. прэмію.

2. Вызначыць паслядоўнасць чаго-н., размясціць у якой-н. паслядоўнасці.

Р. вучняў па класах.

3. Мяркуючы, падлічыць, вырашыць.

Правільна р. сямейны бюджэт.

4. Пра маладых спецыялістаў: накіраваць на працу пасля заканчэння навучальнай установы.

|| незак. размярко́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распределя́ть несов. размярко́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

apportion [əˈpɔ:ʃn] v. fml (among, between) размярко́ўваць; раздзяля́ць, дзялі́ць;

apportion money размярко́ўваць гро́шы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

расцэхо́ўваць

‘размяркоўваць каго-небудзь, што-небудзь па цэхах’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. расцэхо́ўваю расцэхо́ўваем
2-я ас. расцэхо́ўваеш расцэхо́ўваеце
3-я ас. расцэхо́ўвае расцэхо́ўваюць
Прошлы час
м. расцэхо́ўваў расцэхо́ўвалі
ж. расцэхо́ўвала
н. расцэхо́ўвала
Загадны лад
2-я ас. расцэхо́ўвай расцэхо́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час расцэхо́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

размярко́ўвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; незак.

1. Незак. да размеркавацца.

2. Зал. да размяркоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

assort [əˈsɔ:t] v. сартава́ць; размярко́ўваць; групава́ць; класіфікава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)